Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека – “Хроніка пераследу”.
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– практыка паўторных затрыманняў актывістаў “Маладога фронту” і фальсіфікацыя адміністратыўных спраў супраць іх.
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца Андрэй Палуда, які распавядае пра Летнія школы правоў чалавека для моладзі, якія паспяхова ладзяцца з 2006 года.
У “Праваабарончым календары” - 51-шы год сваёй дзейнасці адзначыла адна з найбольш аўтарытэтных праваабарончых арганізацый – Міжнароднуя Амністыя.
У музычных паўзах для вас прагучаць песьні барда і паэта Эдуарда Акуліна.
Слухаць перадачу: