Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека – “Хроніка пераследу”.
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– інфармацыя пра чарговую галадоўку, якую абвесціў палітзняволены з Віцебска Сяргей Каваленка.
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў актывіст Маладога фронту з Маладзечна Павел Сяргей, які апынуўся пад пагрозай гвалтоўнага прызыву ў войска.
У “Праваабарончым календары” - Міжнародны дзень сям’і, што адзначаецца 15 траўня пад эгідай ААН.
У музычных паўзах – песьні гурта “Крама” з альбому “Хавайся ў бульбу”.
Слухаць перадачу: