viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-06-12T10:05:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.

“Падзея тыдня” прысвечана судоваму пераследу ўдзельнікаў пікету ў Гародні 1 чэрвеня, які ладзіўся ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. У гэты дзень міліцыя затрымала каля 20 чалавек. Большасць з іх была пакараная вялікімі штрафамі, а некаторыя - арыштаваныя.  

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – праваабаронца Алег Волчак. 2 чэрвеня праваабаронца выйшаў на волю пасля 9-сутачнага арышту, якім скончылася чарговае яго беспадстаўнае затрыманне і асуджэнне нібыта за дробнае хуліганства.  

У “Праваабарончым календары” Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай, што адзначаецца 12 чэрвеня.

У музычных паўзах – кампазіцыі Таццяны Беланогай з альбома “Ніткі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства