viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-03-20T11:52:55+0300 2018-11-22T16:21:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека - “Хроніка пераследу”.

Прывядзенню ў выкананне смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, а таксама водгукам грамаскасці на расстрэльны крок уладаў прысвечана рубрыка “Падзея тыдня”.  

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. У інтэрв’ю ён спрабуе разгледзець розныя аспекты вострай для беларускага грамадства праблемы смяротнай кары.

У “Праваабарончым календары” Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, які прыпадае на 21 сакавіка.

У музычных паўзах – “Казальпін” – цікавы супольны праект швейцарскага джаз-бэнду Albin Brun Alpin Ensemble і беларускіх этна-дзяўчын Akana.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/sites/default/files/2012-03-20_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства