Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека – “Хроніка пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – грамадзянскі пазоў падаткавай інспекцыі Партызанскага раёну Менска да кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, неабгрунтавана задаволены судом першай інстанцыі.
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца з горада Мазыра Уладзімір Целяпун. Яго шлях у праваабарончую дзейнасць ляжаў праз абарону правоў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.
Рубрыка “Праваабарончы каляндар” прысвечана чарговай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.
У музычных паўзах – песьні гурта УЛІС з альбому “Краіна доўгай белай хмары”.
Слухаць перадачу: