Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека - “Хроніка пераследу”.
Рубрыка “Падзея тыдня” прысвечаная доўгачаканаму і ў той жа час такому нечаканаму вызваленьню двух палітвязняў - экс-кандыдата у прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зьміцера Бандарэнкі.
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў малады праваабаронца і грамадскі актывіст з Салігорску Аляксей Валабуеў. У гутарцы са Стасем Лісоўскім ён распавёў пра тое, якім ён бачыць будучыню праваабарончага руху ў Беларусі і сваё месца ў ім.
У “Праваабарончым календары” - Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які з 2010 году адзначаецца пад эгідай ААН 22 красавіка.
У музычных паўзах – рамантычныя кампазіцыі сьпявачкі Галіны Ярашэвіч.