Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – рэзалюцыя Еўрапейскага парламента, прынятая на мінулым тыдні па пытаньні сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”, стаў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алесь Салдаценка. На мінулым тыдні шэраг актывістаў гэтай кампаніі былі затрыманыя на адной з менскіх кватэраў.
У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень роднай мовы, які прыпадае на 21 лютага і адзначаецца з 2000-га году.
У музычных паўзах – песьні легендарнага гурта “Мроя”.
Слухаць праграму: