03.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У “Падзеі тыдня” – чарговы наступ на свабоду слова ў Беларусі. Прычым захады ўладаў у гэтым накірунку выглядаюць больш сур’ёзна і мэтанакіравана, чым гэта рабілася летась. Госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства” – публіцыст і журналіст Аляксандр Тамковіч.
27.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
13.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, які ў няпростых умовах адзначылі праваабаронцы і грамадскія дзеячы 10 сьнежня. 22 гады таму пайшоў з жыцьця дысідэнт і праваабаронца Андрэй Сахараў. Пра Дзень памяці заснавальніка праваабарончага руху ў Савецкім Саюзе - у “Праваабарончым календары”.
06.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У “Падзеі тыдня” - рэакцыя грамадскасьці і праваабарончай супольнасьці на сьмяротны вырак Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву. У “Праваабарончым календары” – Дзень правоў чалавека, які сьвяткуюць ва ўсім сьвеце 10 сьнежня.
15.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Як праваахоўныя органы сустрэлі на радзіме лідэра “Правага альянсу” Юрася Карэтнікава, які пэўны час правёў у вымушанай эміграцыі.
- Заключэнне пра неадпаведнасць крымінальнага артыкула 193.1 міжнародным стандартам правоў чалавека падрыхтавана Венецыянскай камісіяй.
08.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У “Падзеі тыдня” – суд над старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім, ацэнкі гэтай падзеі беларускімі праваабаронцамі. Госць рубрыкі "Чалавек. Асоба. Грамадства" - кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алег Арлоў.
01.11.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госьць праграмы - Юрый Чавусаў, эксперт і юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыі.
У “Падзеі тыдня” - пра жорсткі перасьлед і узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да былога палітвязня Аляксандра Малчанава.
25.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Госць праграмы - намесніца старшыні праваабарончага праекту “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская.
- Міжнародны дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у “Праваабарончым календары”.
18.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Рэакцыя праваабарончай супольнасці на рэпрэсіўныя законапраекты, таемна прынятыя беларускім парламентам.
- Ян Мельнікаў - пра свае першыя пяць сутак на Акрэсціна.
11.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Пасля 8 кастрычніка праваабаронцы канстатуюць, што ўлады маюць панічны страх перад народнымі пратэстамі.
- Каардынатар “Праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда - пра апошнія здзяйсненні і далейшыя планы ў межах кампаніі.
04.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная вылучэнню старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года. У апошняй дэкадзе верасня ў польскім горадзе Уроцлаў праходзіў Кангрэс Еўрапейскай Федэрацыі адвакатуры, на някім нашу краіну прадстаўляў Павел Сапелка - вопытны юрыст, якога ўлада сёлета пазбавіла права займацца адвакацкай дзейнасцю. Ён чарговы госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства”.
20.09.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. У гэтай справе шмат таямніц і закрытых старонак. Пра ход судовага працэсу слухайце ў “Хроніцы пераследу”.
На мінулым тыдні былі памілаваныя яшчэ адзінаццаць палітвязняў, якія адбывалі пакараньне за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 снежня 2010 года. Падрабязнасці пра іх доўгачаканае вызваленьне - у рубрыцы “Падзея тыдня”.
13.09.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Адмовы ў правядзенні пікетаў за спыненне крымінальнага пераследу ў дачыненні да праваабаронцы Алеся Бяляцкага мясцовыя выканаўчыя ўлады тлумачаць цалкам абсурднымі прычынамі.
- Памілаваны палітвязень Андрэй Пратасеня - пра ўласныя ўражанні ад беларускай карнай сістэмы і першыя дні на волі.
07.09.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – кіраўнік Наваполацкага аддзялення арганізацыі Зміцер Салаўёў і праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі.
30.08.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасьці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – – кіраўнік Гарадзенскага аддзялення арганізацыі Віктар Сазонаў і прадстаўнік Гомельскага аддзяленьня “Вясны” Анатоль Паплаўны.