viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-12-27T14:12:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

Апошні сёлетні выпуск прысвечаны падвядзенню вынікаў году ў галіне правоў чалавека. Нажаль, асаблівасці 2011-га наўпрост звязаныя са значнымі пагаршэннямі ў сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці краіны.

Аднак у пачатку – найбольш значныя падзеі і факты ў галіне правоў чалавека за мінулы тыдзень, прадстаўленыя ў “Хроніцы пераследу”.

Цягам 2011-га году не раз даводзілася назіраць, як наступствы масштабных вераломных падзеяў клаліся непамерным цяжарам на плечы канкрэтных людзей. Пра чарговае выпрабаванне лёсу, якое выпала на долю праваабаронцы Алеся Бяляцкага, – у “Падзеі тыдня”.

Уцэлым праваабаронцы краіны называюць адыходзячы год найскладанейшым у сваёй працы і жудасным – у звязку з падзеямі, якія разгортваліся ў Беларусі. Тым не менш, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый не губляюць надзеі, што наступны год будзе больш спакойным і плённым. Сваімі спадзяваннямі праваабаронцы дзеляцца са слухачамі ў рубрыцы “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У “Праваабарончым календары” – гісторыя каляндарнага летапісання, а таксама пра часы, калі пад забаронай было не толькі святкаванне галоўных зімовых святаў, Калядаў і Новага году, але і сімвала гэтых святаў – ялінкі.

 Кампазіцыі гуртоў “Босае Сонца”, “Новае Неба”, “Вялікае Княства”, “Палац” і Аляксандра Памідорава ствараюць адпаведны музычны фон праграмы, набліжаючы зіму, якая ніяк не настане ў прыродзе, і дапамагаючы адчуць розныя адценні каляднага настрою.

https://spring96.org/sites/default/files/2011-12-27_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства