Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
21 кастрычніка адвольныя затрыманні грамадскіх актывістаў у Менску набылі масавы ды абсурдны характар. Падрабязнасці – у рубрыцы “Падзея тыдня”.
Госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - намесніца старшыні праваабарончага праекту “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская.
У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
У музычных паўзах паслухаем удзельнікаў праекта “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”, якія зусім нечакана і многія з іх ўпершыню (што вельмі адчуваецца!) заспявалі па-беларуску. Будзем удзячнымі ім за смеласць :)
Слухаць выпуск: