viasna on patreon

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-09-13T10:54:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

6 верасня стала вядома, што падаткавая інспекцыя Партызанскага раёну Менску пастанавіла спагнаць з намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў.
Пра найбольш гучныя факты ў галіне правоў чалавека - у “Хроніцы пераследу”.

За мінулы тыдзень рэгіянальныя праваабаронцы атрымалі яшчэ чатыры адмовы ў правядзенні пікетаў у падтрымку арыштаванага кіраўніка ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнта МФПЧ Алеся Бяляцкага. Заяўнікі адзначаюць, што адказы мясцовых чыноўнікаў выглядаюць нават не проста адпіскамі – у некаторых выпадках даходзіць да поўнага абсурду. Падрабязнасці - у рубрыцы “Падзея тыдня”.

Госць рубрыкі Асоба. Дзяржава. Грамадства” – асуджаны па крымінальнай справе за Плошчу-2010 Андрэй Пратасеня. 27-гадовы палітвязень апынуўся на волі 1 верасня - у такзванай “другой хвалі” памілаваных. Чаму прашэнне пра памілаванне ў бабруйскай калоніі малады чалавек напісаў толькі з другой спробы? Пра гэта, а таксама пра яго ўражанні ад беларускай карнай сістэмы - гутарка з Андрэем Пратасенем.

У музычных паўзах – таксама малады і неабыякавы беларус, рэп-выканаўца Vinsent.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/sites/default/files/2011-09-13_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства