viasna on patreon

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-09-20T11:30:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах. У гэтай справе шмат таямніц і закрытых старонак. Пра ход судовага працэсу слухайце ў “Хроніцы пераследу”.

На мінулым тыдні былі памілаваныя яшчэ адзінаццаць палітвязняў, якія адбывалі пакараньне за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 снежня 2010 года. Гэта Мікіта Ліхавід, Алег Федаркевіч, Зміцер Буланаў, Ілля Васілевіч, Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксандр Малчанаў, Дзмітрый Новік, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Фёдар Мірзаянаў ды Павел Вінаградаў.Падрабязнасці пра іх доўгачаканае вызваленьне - у рубрыцы “Падзея тыдня”.

 

У рубрыцы “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – адно з апошніх інтэрвію з сябрам Партыі  БНФ, дэпутатам апазіцыі ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Галінай Сямдзянавай, жыццё якой заўчасна абарвалася напрыканцы мінулага тыдня. Гэтая размова пра лёс і дзейнасць выбітнай жанчыны, якая нарадзілася ў Польшчы, доўгі час жыла на Украіне, а жыццё прысвяціла змаганню за незалежнасць Беларусі…

У музычных паўзах  - этна-гурт “Троіца".

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/sites/default/files/2011-09-20_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства