viasna on patreon

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-10-04T17:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

Пад час  падрыхтоўкі да правядзення Народнага Сходу, запланаванагана  на 8 кастрычніка, улады актывізавалі дзеянні па нейтралізацыі і перасьледзе найбольш актыўных грамадзян. Мінулы тыдзень адзначыўся затрыманьнямі распаўсюднікаў інфармацыі пра сход і канфіскацыяй інфармацыйных матэрыялаў. Пра гэта слухайце ў “Хроніцы пераследу”.

“Падзея тыдня” прысвечаная вылучэнню старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.

У апошняй дэкадзе верасня ў польскім горадзе Уроцлаў праходзіў Кангрэс Еўрапейскай Федэрацыі адвакатуры, на някім нашу краіну прадстаўляў Павел Сапелка - вопытны юрыст, якога ўлада сёлета пазбавіла права займацца адвакацкай дзейнасцю. Ён чарговы госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства”.

У гэтым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” cтартуе новая рубрыка – “Праваабарончы каляндар”.

У музычных паўзах  - гурт Ляпіс.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/sites/default/files/Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN_0.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства