Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У “Падзеі тыдня” – суд над старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім, ацэнкі гэтай падзеі беларускімі праваабаронцамі.
Госць рубрыкі "Чалавек. Асоба. Грамадства" - кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алег Арлоў. Па збегу абставінаў, сп. Арлоў на цяперашні момант таксама з’яўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу. Судовае разбіральніцтва па абвінавачанні праваабаронцы ў паклёпе на прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава цягнецца ўжо больш за два гады. Нягледзячы на гэта, Алег Пятровіч прыехаў на суд да Алеся Бяляцкага.
У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі культавага гурта “ULIS” з кружэлкі “Люстэрка”.
Слухаць цалкам: