Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - пра журналісцкую і грамадзянскую салідарнасць, што паспрыяла вызваленню пад падпіску з ізалятара КДБ абвінавачаных па так званай справе “плюшавага дэсанту” Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.
Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – Алена Красоўская- Каспяровіч, намесніца дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа”. Кіраўніцтва арганізацыі, створанай дзеля абароны людзей, якія сутыкнуліся з беззаконнем пенітэнцыярнай сістэмы, мэтанакіравана пераследуецца. У чым прычыны перадузятага стаўлення да гэтай праваабарончай арганізацыі з боку сілавых структур? Пра гэта гутарка з госцяй праграмы.
У “Праваабарончым календары” – найбольш вядомыя прэміі ў галіне правоў чалавека.
У музычных паўзах – кампазіцыі гурта “Крама”.