Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.
“Падзея тыдня” прысвечана тэме ўзмацненню рэпрэсіяў супраць Зміцера Дашкевіча і пагаршэння ўмоваў яго ўтрымання. Рашэннем выязднога суда ў Мазыры палітвязня пераводзяць у турму строгага рэжыму.
Госць рубрыкі
"Асоба. Дзяржава.
Грамадства" – кыргызскі праваабаронца
Эркін Асаналіеў. Ён быў арганізатарам мітынгаў 2010 году, якія ў далейшым
прывялі да красавіцкіх хваляванняў, што завяршыліся штурмам Дома ўраду ў
Бішкеку і звяржэннем прэзідэнта Курманбека Бакіева. Госць распавядае, за што насамрэч змагаліся простыя кіргізы, выступаючы за змену рэжыму Бакіева. І як улады паводзілі сябе з праваабаронцамі, якія дапамагалі народу абараняць свае правы.
У музычных паўзах – песні гурта "Стары Ольса".