Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
“Хроніка пераследу”: Агляд найбольш гучных парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, у тым ліку каментары аб трывожных тэндэнцыях, звязаных з узмацненнем ціску і пераследам незалежных журналістаў.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – адзін з каардынатараў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч аналізуе матывы незадаволеннасці Цэнтрвыбаркама працай незалежных назіральнікаў.
У “Праваабарончым календары” – Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі, які адзначаецца 19-га жніўня і нагадвае пра адну з самых трагічных падзеяў у гісторыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
У музычных паўзах – кампазіцыі з дыску «Кропка вяртання” гурта “Сцяна”.
Слухаць выпуск: