Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.
“Падзея тыдня” прысвечаная акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Статкевічам і Зміцерам Дашкевічам, якую днямі распачаў еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. Гутарка з ім пойдзе пра прэзентацыі новага дакументальнага фільма “Убыл по приговору”, якія зараз адбываюцца ў розных гарадах.
У музычных паўзах – гурт Mauzer узору 2010 году.