viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-11-13T09:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.

У “Падзеі тыдня” - навіны ад палітвязняў Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча, якіх на мінулым тыдні наведалі адвакаты.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" –  кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева. З інтэрв’ю з ёй мы даведаемся, якое аблічча Беларусь мае на міжнароднай арэне ў рэчышчы выканання правоў чалавека.

У музычных паўзах – кампазіцыі з альбома “Белы бусел” гурта “Крэсіва”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства