Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя праваабаронцамі на мінулым тыдні, а таксама - рэакцыя міжнароднай і грамадзянскай супольнасці на затрыманьне і прад’яўленне абвінавачання журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву ў справе плюшавых мядзведзікаў і нелегальнага перасячэння беларускай паветранай прасторы шведскім самалётам ў “Хроніцы пераследу”.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – грамадскі актывіст Іван Амельчанка, які адбыў чарговы адміністратыўны арышт і пры гэтым паспрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты.
У “Праваабарончым календары” – новая дата, заснаваная міжнароднай грамадскасцю ў падтрымку праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.
У музычных паўзах – кампазіцыі гурта “Band_A” з альбому “ Пазітывы ”.
Слухаць
выпуск: