viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-06-19T09:27:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека – “Хроніка пераследу”.

У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– вялікая страта ў беларускім праваабарончым руху – з жыцця пайшоў вядомы беларускі праваабаронца, адзін з заснавальнікаў аб'яднання "Прававая ініцыятыва", першы прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, "Праваабаронца года Беларусі-2008" Барыс Ігаравіч Звозскаў.

Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў аўтар вядомага перфомансу "Мусарок" Іван Амельчанка.

У “Праваабарончым календары” : 19 чэрвеня нарадзілася адна з найвядомейшых у свеце дысідэнтаў, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 1991 года – уплывовая абаронца правоў і свабоды ў Бірме Аунг Сан Су Чжы (Aung San Suu Kyi).

У музычных паўзах для вас прагучаць кампазіцыі этна-гурта “Тройца”.

Слухаць перадачу:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства