Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя праваабаронцамі на мінулым тыдні, а таксама - вынікі першага этапу выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўленыя кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў “Хроніцы пераследу”.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – юрыст-праваабаронца Павел Сапелка, які займаецца маніторынгам пенітэнцыярнай сістэмы.
У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, якім ААН абвесціла 18 ліпеня - у знак прызнання ўнёску першага чарнаскурага прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.
У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Рахіс з альбому “Сшытак з тэкстамі ў малюнках”.
Слухаць выпуск: