Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
“Хроніка пераследу”: агляд найбольш гучных парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.
“Падзея тыдня” прысвечаная пераследу рэдакцыйнага калектыву папулярнага беларускамоўнага часопісу ARHE, што праваабаронцы расцэньваюць як частку наступу на незалежную думку і беларускамоўныя выданні ўвогуле.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева.
У музычных паўзах - кампазіцыі маладога гарадзенскага праекту “Людзі на балоце”.