Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Дата затрыманьня:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Арышт: ад да сутак
Штраф: ад да
Шукаць у дадатковай інфармацыі:
Абнуліць

Даведка

  1. Каб атрымаць сьпіс цалкам, націсьніце кнопку "Шукаць".
  2. Калі выставіць значэньні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.
  3. У полі "Судзьдзя" знаходзіцца прозьвішча судзьдзі ці старшыні адміністратыўнай камісіі (ці іншай асобы якая вынесла прысуд)

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” поўныя зьвесткі пра факты перасьледу, прымацаваўшы да ліста сканаваную пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні альбо спасылкі на электронныя СМІ (ці сканы друкаваных крыніцаў інфармацыі), дзе распавядаецца пра факты перасьледу. Такую інфармацыю дасылайце на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040454 базавыя велічыні на 718 чалавек (колькасць выпадкаў — 885)

Арышты:

Арыштавана 959 чалавек на 12219 сутак (колькасць выпадкаў — 1212)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:

Тыпы інцыдэнтаў:
Артыкулы:

Усяго: 3903

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 [96] 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1901 2010-12-01 Мяцеліца Алег А 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы. Вагон, у якім ехалі Фядута і Мяцеліца, быў ачэплены міліцыяй у цывільным і ў форме. Давераных асоб Някляева затрымалі і адвялі ў апорны пункт. Там правялі праверку, але цягам 2 гадзін міліцыянты так нічога і не знайшлі. Яны праверылі таксама ўсіх пасажыраў, якія ехалі разам з Фядутам і Мяцеліцай, але таксама безвынікова.
1902 2010-12-01 Фядута Аляксандр А 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы. Вагон, у якім ехалі Фядута і Мяцеліца, быў ачэплены міліцыяй у цывільным і ў форме. Давераных асоб Някляева затрымалі і адвялі ў апорны пункт. Там правялі праверку, але цягам 2 гадзін міліцыянты так нічога і не знайшлі. Яны праверылі таксама ўсіх пасажыраў, якія ехалі разам з Фядутам і Мяцеліцай, але таксама безвынікова.
1903 2010-11-30 Судаленка Леанід На памежным пераходзе “Каменны Лог” па дарозе з Літвы быў затрыманы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які меў пры сабе 10 асобнікаў інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў. Пасажырам аўтобуса, на якім ехаў Л. Судаленка, прыйшлося больш за дзьве гадзіны чакаць, пакуль супрацоўнікі Ашмянскай мытні складалі акт аб выманьні друкаваных выданьняў. Пасьля таго, як акт аб выманьні інструкцый быў аддадзены праваабаронцу, мытнікі сказалі, што пасьля праверкі матэрыялаў на наяўнасьць незаконнай інфармацыі інструкцыі будуць вернуты.
1904 2010-11-29 Бажына Андрэй 29 лістапада ў пераходзе станцыі мэтро «Пралетарская» да Андрэя Бажына падышлі два амапаўца. Яны сказалі, што беларускі герб «Пагоня», намаляваны на яго шаліку, зьяўляецца забароненай сымболікай, і сказалі, што ён затрыманы для засьведчаньня асобы. Малады чалавек паказаў ім пашпарт і сказаў, што іх дзеяньні незаконныя. Тады яго сілай завялі ў пакой міліцыі і абшукалі. Пры гэтым супрацоўнікі АМАП адмаўляліся назвацца. Пасьля таго, як у Андрэя Бажына знайшлі пасьведчаньні чальца ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, ён быў вызвалены. Пратакол затрыманьня й пратакол асабістага надгляду не быў складзены.
1905 2010-11-27 Павал Сяргей 27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага. З іх узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў.
1906 2010-11-27 Міхалевіч Натальля 27 лістапада ў Маладэчна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага. З іх узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў.
1907 2010-11-26 Салаўёў Зьміцер Уначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімера Лабковіча і Зьміцера Салаўёва, якія вярталіся зь Вільні ў Менск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў. На мяжы У.Лабковіча і Зьм.Салаўёва пратрымалі каля 5 гадзін. Мытнікі забралі ў іх 115 асобнікаў інструкцый, якія ўтрымліваюць інфармацыю для працы назіральнікаў на выбарчых участках. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэньне – затрымаць ці прапусьціць.
1908 2010-11-26 Лабковіч Уладзімер Уначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімера Лабковіча і Зьміцера Салаўёва, якія вярталіся зь Вільні ў Менск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў. На мяжы У.Лабковіча і Зьм.Салаўёва пратрымалі каля 5 гадзін. Мытнікі забралі ў іх 115 асобнікаў інструкцый, якія ўтрымліваюць інфармацыю для працы назіральнікаў на выбарчых участках. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэньне – затрымаць ці прапусьціць.
1909 2010-11-22 Дзяржаўцаў Ян 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2010-11-22 Цыганкова Алена Віцебск, Чыгуначны 10 б.в.
350 000 руб.
Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плякатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзьве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райадзьдзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. А яшчэ праз пару гадзін судзьдзя Алена Цыганкова вынесла рашэньне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
1910 2010-11-22 Хамайда Барыс 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2010-11-22 Цыганкова Алена Віцебск, Чыгуначны 5 сут. Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плякатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзьве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райадзьдзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. А яшчэ праз пару гадзін судзьдзя Алена Цыганкова вынесла рашэньне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
1911 2010-11-17 Дземідзенка Мікалай У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка падчас раздачы ўлётак пра акцыю 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яны выпадкова сустрэлі міністра ўнутраных спраў Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі. Палажанку й Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску, дзе ім прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі.
1912 2010-11-17 Палажанка Наста У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка падчас раздачы ўлётак пра акцыю 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яны выпадкова сустрэлі міністра ўнутраных спраў Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі. Палажанку й Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску, дзе ім прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі.
1913 2010-11-15 Багдановіч Раман Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!». Без тлумачэньня прычын «спэцназаўцы» затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча і павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час актывістаў выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты не аддалі.
1914 2010-11-15 Пашкевіч Міхась Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!». Без тлумачэньня прычын «спэцназаўцы» затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча і павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час актывістаў выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты не аддалі.
1915 2010-11-15 Лобаў Эдуард 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада. У пастарунку міліцыі на Эдуарда склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і паведамілі, што ноч да суду ён правядзе ў турме на Акрэсьціна. Але пасьля таго, як міліцыянты забралі ў хлопца ўсе рэчы, яго раптам адпусьцілі.
1916 2010-11-11 Котаў Антось 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» Уначы ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў. Актывіста пратрымалі каля трох гадзін і пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі. Зараз Антося Котава чакае суд. Яму інкрымінуецца парушэньне артыкулу Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 21.14 ч..2 “Парушэньне правіл добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”.
1917 2010-11-07 Тычына Андрусь 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў. Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве.
1918 2010-11-07 Шыла Іван 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў. Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве.
1919 2010-11-06 Лабачоў Валянцін 6 лістапада больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які адкрываў Аляксандар Лукашэнка. Паводле хлопца, ён і трое ягоных сяброў зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё.
1920 2010-11-03 Лобаў Эдуард У сераду 3 лістапада ў Менску затрымалі маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Эдуарду прыпісалі распаўсюд “антыдзяржаўнай агітацыі”, але склалі толькі пратакол канфіскацыі. Эдуарда Лобава затрымалі на 3 гадзіны. У пастарунку ў хлопца канфіскавалі тры сотні аб'яваў і склалі адпаведны пратакол канфіскацыі. Супрацоўнікі міліцыі настойліва прасілі маладафронтаўца ізноў падыйсьці ў адзьдзел міліцыі пры першым патрабаваньні.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 [96] 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства