Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 [151] 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
3001 2008-03-28 Шчыракова Ларыса ж Старшыня гомельскай арганізацыі "Талака" была выкліканая ў Навабеліцкі РАУС. У позьве было напісана, што мусіць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госьцева “для апытання па матэрыялах праверкі”. “Талака” ініцыявала сьвяткаваньне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, зьвязаных з жыцьцём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сьцягамі і балёнікамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.
3002 2008-03-28 Шапавалаў Святаслаў м Актывіст гомельскай арганізацыі "Талака"быў выкліканы ў Навабеліцкі РАУС. У позьве было напісана, што мусіць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госьцева “для апытання па матэрыялах праверкі”. “Талака” ініцыявала сьвяткаваньне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, зьвязаных з жыцьцём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сьцягамі і балёнікамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.
3003 2008-03-28 Бандзюк Аляксандр м Затрыманы актывіста моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум” у Жыткавічах Гомельскай вобласьці. Напярэдадні 25 сакавіка былі распаўсюджаныя некаторыя агітацыйныя матэрыялы апазыцыі ў Жыткавічах. Чамусьці міліцыянты лічаць, што гэта зрабіў Аляксандр.
3004 2008-03-27 Левінаў Павал м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-26 Кісьмярошкіна Валянціна Віцебск, Першамайскі 10 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні быў складзены на сябра БХК Паўла Левінава 27 сакавіка. У той дзень супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрусы ў кватэрах беларускіх журналістаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў Віцебску. Павел Левінаў прыехаў да кватэры віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, каб аказаць таму юрыдычную дапамогу падчас ператрусу. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі , непадпарадкаваннi i даставілі ў Першамайскi РАУС Віцебску. Справа разглядалася 27 и 29 сакавiка, 3, 21 и 23 красавіка суддзёй А.Жук (адправiла пратакол на дапрацоyкy), далей 22, 23 и 26 траyня судзей Валянцінай Кісьмярошкінай.
3005 2008-03-27 Пушкін Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2008-05-03 Сіз Андрэй Мікалаевіч Крупкі, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
Вядомы мастак Алесь Пушкін быў затрыманы міліцыянтамі 27 сакавіка на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр, дзе ён ладзіў пэрформанс, прымеркаваны да 90-годзьдзя БНР, аднак адразу судзіць яго ня сталі. Позва ў Крупскі раённы суд прыйшла толькі праз месяц.
3006 2008-03-27 Левінаў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2008-03-27 Жук Алена Віцебск, Першамайскі 10 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Сябра БХК Павел Левінаў быў прэвентыўна затрыманы 27 сакавіка каля дому, дзе жыве незалежны журналіст Вадзім Баршчэўскі, у кватэры якога супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі і даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебску. Справа разглядалася 27 и 29 сакавiка, 3, 21 и 23 красавіка. У выніку пратакол адпраўлены на дапрацоўку.
3007 2008-03-27 Гарэцкі Барыс м Журналіст, сябра "Маладога фронту". Затрыманы каля офіса “Радыё Рацыя” Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”. 8-30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля офісу радыё і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яго кірунку ў пад'езьдзе.
3008 2008-03-25 Тульжанкова Марыя ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-25 Харошка Алег Гомель, Навабелецкі 7 сут. Марыя Тульжанкова была арыштаваная за ўдзел у экскурсіі, прысвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гомелі. 23 сакавіка каля 20-ці чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі шарыкамі прайшлі ў Гомелі па месцах, звязаных з дзейнасцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 9 з іх тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
3009 2008-03-25 Хамайда Барыс м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-25 Дэгода Раман Віцебск, Чыгуначны 5 сут. 25 сакавіка ў Віцебску ля “сіняга дому” мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысвечана 90-угодкаў утварэньня БНР. Некалькі актывістаў трымалі бел-чырвона-белыя балёнчыні і парасоны нацыянальных колераў. Жанчыны разгарнулі вышываны рушнік з сімволікай БНР. Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі міліцыянты, якія затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Рацыі Уладзіміра Жукоўскага. Журналіста пасьля высвятленьня асобы адпусцілі. Разгляд справы перанесены на 1 красавіка.
3010 2008-03-25 Залеская Алена ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-25 Віцебск, Чыгуначны 20 б.в.
700 000 руб.
25 сакавіка ў Віцебску ля “сіняга дому” мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысвечаны 90-угодкам утварэньня БНР. Некалькі актывістаў трымалі бел-чырвона-белыя балёнчыні і парасоны нацыянальных колераў. Жанчыны разгарнулі вышываны рушнік з сімволікай БНР. Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі міліцыянты, якія затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Радыё Рацыя Уладзімера Жукоўскага. Залеская была абвінавачана ў парушэньні арт. 23.34. КаАП РБ
3011 2008-03-25 Турсевіч м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Затрыманы на акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
3012 2008-03-25 Іванковіч м Затрыманы ў Менску на акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
3013 2008-03-25 Мінько м Затрыманы ў Менску на акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
3014 2008-03-25 Баруцкі Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Баранавічы, адміністратыўная камісія Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР. Адпушчаны як непаўнагадовы, справа перададзена на разгляд камісіі па справах непаўнагадовых.
3015 2008-03-25 Бегеня Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Баранавічы, адміністратыўная камісія Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР. Адпушчаны як непаўнагадовы, справа перададзеная на разгляд камісіі па справах непаўнагадовых.
3016 2008-03-25 Гоўша Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-26 Петрыеў Васіль Баранавічы 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР. Затрымлівалі і сьведчылі ў судзе супрацоўнікі міліцыі Златкус А.Б. і Пятліцкі Н.В.
3017 2008-03-25 Маліноўскі Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-26 Сельмановіч Н.І. Баранавічы 5 б.в.
175 000 руб.
Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР.
3018 2008-03-25 Пятровіч Карней м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-26 Півавар Станіслаў Баранавічы 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР.
3019 2008-03-25 Краўчэня Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-26 Півавар Станіслаў 10 б.в.
350 000 руб.
Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР.
3020 2008-03-25 Мезяк Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-26 Сняжко С.Н. Баранавічы 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 [151] 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства