Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 [115] 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2281 2010-02-08 Пракаповіч Павел м Менск, Цэнтральны 8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю, у тым ліку і Паўла Пракаповіча. Некаторых зьбівалі пад час затрымання, калі цягнулі ў аўтобус. Камусьці разьбілі акуляры… Цягнулі за валасы, за ногі. Вельмі жорстка. У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху двума ланцугамі паставілі ў калідоры тварам да сьцяны. Тых, каго ўпершыню прывезьлі ў міліцыю, павялі на дактыляскапію. Іх таксама зьнялі на фота і відэакамэру, як падазраваных у крымінальным злачынстве. Праз тры гадзіны вызвалены.
2282 2010-02-08 Афнагель Яўген м Менск, Цэнтральны 8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю, у тым ліку і аднаго з лідэраў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля. Некаторых зьбівалі пад час затрымання, калі цягнулі ў аўтобус. Камусьці разьбілі акуляры… Цягнулі за валасы, за ногі. Вельмі жорстка. У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху двума ланцугамі паставілі ў калідоры тварам да сьцяны. Тых, каго ўпершыню прывезьлі ў міліцыю, павялі на дактыляскапію. Іх таксама зьнялі на фота і відэакамэру, як падазраваных у крымінальным злачынстве. Праз тры гадзіны вызвалены.
2283 2010-02-08 Фінькевіч Артур м Менск, Цэнтральны 8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю, у тым ліку і лідэра Маладой Беларусі Артура Фінькевіча. Некаторых зьбівалі пад час затрымання, калі цягнулі ў аўтобус. Камусьці разьбілі акуляры… Цягнулі за валасы, за ногі. Вельмі жорстка. У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху двума ланцугамі паставілі ў калідоры тварам да сьцяны. Тых, каго ўпершыню прывезьлі ў міліцыю, павялі на дактыляскапію. Іх таксама зьнялі на фота і відэакамэру, як падазраваных у крымінальным злачынстве. Праз тры гадзіны вызвалены.
2284 2010-02-03 Шульга Іван м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-02-01 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 сут. Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" быў затрыманы ў Меснку пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат, дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі капітан Валынцаў і старшы лейтэнант Каралькоў цьвердзяць, што Іван Шульга падчас размовы абражаў іх, сарваў шаўрон з формы і нібыта нават ударыў нагой аднаго зь міліцыянтаў.
2285 2010-01-15 Раманенка Валеры м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-01-18 Віцебск, Першамайскі Валеры Раманенка, актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі затрыманы на вуліцы нібыта за зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане. Дастаўлены ў Першамайскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Да суда двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Як мяркуюць актывісты БХД затрыманне - у сувязі са справай вывешвання на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга.
2286 2010-01-15 Галавань Алесь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-01-18 Віцебск, Першамайскі 7 сут. Алеся Галаваня, сябра “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, затрымалі на вуліцы, калі ён ішоў у паліклініку. Двое супрацоўнікаў міліцыі схапілі яго і пасадзілі ў машыну, адвезлі ў Першамайскі РАУС Віцебска, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за знаходжанне ў грамадскім месцы нібыта ш нецвярозым стане. Да суда трое сутак правёў ў ізалятары часовага ўтрымання. Як мяркуюць актывісты БХД - у сувязі са справай вывешвання на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга. Суд перанесены на 2 лютага, аднак у гэты дзень актывіст здаваў іспыты і не змог прысутнічаць на судзе. Па пошце атрымаў пастанову суда пра адміністратыўны арышт на 7 сутак. Па Адміністратыўнаму кодэксу, калі артыкул прадугледжвае арышт, то справа мусіць разглядацца толькі ў прысутнасці асобы, справа якой раглядаецца.
2287 2010-01-12 Хамайда Барыс м Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС спачатку пэўны час назіралі за распаўсюднікам незалежнай прэсы са службовай машыны. Потым выклікалі АМАП. Барыса Хамайду затрымліваюць амаль кожны месяц. Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу “Нашу Ніву”, “ARCHE” ды іншыя выданьні ля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Распаўсюднік дастаўлены ў Чыгуначны РАУС для праверкі зместу прэсы.
2288 2010-01-09 Сурган Тарас м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-01-15 Цыганкова Т. Віцебск, Чыгуначны 7 сут. Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебска Т. Цыганкова прызнала Тараса Сургана вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы. Факт хуліганства Тарас Сурган спрабаваў аспрэчыць, распавёўшы, што пайшоў выносіць сьмецьце і невядомыя асобы зьвярнуліся да яго з прапановай пагутарыць і запрасілі ў машыну. Невядомыя ў цывільным аказаліся супрацоўнікамі міліцыі і сёньня ў судзе яны былі сьведкамі – цьвердзілі, што Сурган нецэнзурна выказваўся. Дастаўлены ў РАУС Чугуначнага раёну, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Тарас Сурган заявіў адвод судзьдзі, сказаўшы што не давярае суду разглядаць справу. Але ягоны адвод адхілілі.
2289 2009-12-16 Гагарын Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-17 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 3 б.в.
105 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.
2290 2009-12-16 Шамрэй Наста ж Менск, Савецкі Настасся Шамрэй, журналістка, затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за асвятленне акцыі, якую праводзілі актывісты руху ЛГБТ каля Іранскай амбасады ў Мінску, супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам. Дастаўленая ў Савецкі РУУС, дзе пасля высвятлення асобы і абставінаў вызваленая.
2291 2009-12-16 Прадзед Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-23 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 б.в.
350 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за несанкцыянаваную акцыю.
2292 2009-12-16 Андросенка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-23 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 25 б.в.
875 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Сяргей Андросенка адзначаны як арганізатар акцыі і пратакол складзены па арт. 23.34 ч. 2.
2293 2009-12-04 Яловік Павел м Менск Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка. Ён распаўсюджваў інфармацыйны бюлетэнь прадпрымальнікаў на рынку. Ахоўнікі сказалі, што распаўсюджваць бюлетэнь на рынку нібыта забаронена. дастаўлены ў пастарунак.
2294 2009-12-02 Пракаповіч Павел м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Някрасава Алена Менск, Заводзкі 15 сут. Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна, дзе складзены пратакол правапарушэння.
2295 2009-12-02 Кузьмінскі Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Менск, Заводзкі 7 сут. Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна.
2296 2009-12-02 Баброў Ягор м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Някрасава Алена Менск, Заводзкі 15 сут. Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна, дзе складзены пратакол правапарушэння.
2297 2009-12-02 Машчава Анастасія ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Менск, Заводзкі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна, складзены пратакол правапарушэння на ўсіх удзельнікаў акцыі. Суд перанесены на 4-га снежня. Дзяўчыну асудзілі за тое, што яна фатаграфавала акцыю. Суддзя адзначыла, што дзяўчына не мела права фатаграфаваць без акрэдытацыі.
2298 2009-11-24 Лобан Юры м Менск Затрыманы Юры Лобан, прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці каля прахадной завода «БелАЗ» за рапаўсюд ўлётак пра тое, што наймальнік не працягнуў кантракт з ім. Дастаўлены ў пастарунак міліцыі. Затрымаў начальнік аддзела аховы і правапарадку капітан Заяц
2299 2009-11-24 Пахабаў Мікалай м Менск Затрыманы Мікалай Пахабаў, прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці каля прахадной завода «БелАЗ» за рапаўсюд ўлётак у падтрымку работніка прадпрыемства Юрыя Лобана. З апошнім наймальнік не працягнуў кантракт. Дастаўлены ў пастарунак міліцыі. Затрымаў начальнік аддзела аховы і правапарадку капітан Заяц.
2300 2009-11-13 Хамайда Барыс м Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі затрымалі другі раз на тыдзень грамадскага актывіста Барыса Хамайду за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў. Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 [115] 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства