Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 [195] 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
3881 2007-01-12 Хамайда Барыс м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-13 Блахіна Галіна Віцебск, Першамайскі 4 сут. Затрыманы ў Віцебску і дастаўлены ў Першамайскі райаддзел міліцыі па абвінавачанні ў “нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы”.
3882 2007-01-11 Мілінкевіч Аляксандр м Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў г. Бяроза пасьля сустрэчы з выбаршчыкамі. Ніякіх абвінавачаньняў прад’яўлена не было, міліцыянты патрабавалі перапісаць дадзеныя людзей, якія разам з А.Мілінкевічам знаходзіліся ў машыне. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі патрабаваньне загадам начальства. Пазьней на ўездзе ў Берасьце без усялякіх тлумачэньняў машына А.Мілінкевіча ізноў была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ.
3883 2007-01-11 Петрушэнка Мікалай м Кандыдат у дэпутаты Талачынскага раённага Савету, сябра ПКБ быў затрыманы ў Оршы за распаўсюд газеты “Товарищ”.
3884 2007-01-11 Губарэвіч Максім м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-12 Барцэвіч Зінаіда Гародня, Кастрычніцкі 4 сут. Губарэвіч М., давераная асаба кандыдата ў дэпутаты гарадзкога Савету, сябра Партыі БНФ Сяргея Антусевіча, быў затрыманы ў Гародні ўвечары супрацоўнікамі міліцыі Генадзем Казлоўскім і Юрыем Рагачэўскім каля выбарчага ўчастку. Абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы.
3885 2007-01-11 Салаш Сяргей м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-12 Кобец Юры Барысаў 5 сут. Сябру Партыі БНФ напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы затрымалі супрацоўнікі міліцыі быццам бы за тое, што ён удзельнічаў у бойцы.
3886 2007-01-11 Радзівончык Уладзімір м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-12 Лагода Алена Пружаны 5 сут. Кандыдат у дэпутаты ў мясцовы Савет, сябра АГП быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Пружанах. Абвінавачаны ў “нецэнзурнай лаянцы”.
3887 2007-01-11 Шарэнда Андрэй м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-12 Берасьце, Маскоўскі Грамадзкі актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Берасьці.
3888 2007-01-10 Гумінскі Сяргей м Затрыманы ў Оршы па падазрэньні ў датычнасьці да палітычных графіці, якія зьявіліся ў горадзе. На допыце сьледчы запатрабаваў ад маладога чалавека, каб ён размаўляў па-руску. Калі Сяргей адмовіўся, на яго пачалі аказваць ціск, нецэнзурна лаяліся. Чалавек у цывільным і міліцыянт капітан Ларыёнаў зьбілі хлопца, пасьля чаго ў шпіталі лекары засьведчылі цялесныя пашкоджаньні.
3889 2007-01-10 Лябедзька Анатоль м Лідэр АГП, які балатаваўся ў дэпутаты Менскага гарсавету, быў затрыманы за распаўсюд праграмы рэгіянальнага разьвіцьця партыі. У аддзяленьні міліцыі ў яго былі ўзятыя тлумачэньні, і палітык быў адпушчаны.
3890 2007-01-09 Кацора Уладзімер м Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласьці быў затрыманы міліцыянтамі за тое, што нібыта на ягонай машыне некалькі дзён таму было зьдзейсьненае ДТП.
3891 2007-01-08 Васільеў Аляксандр м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-10 Пінск 7 сут. Затрыманы на сустрэчы кіраўніцтва райвыканкаму з сакратарамі выбарчых камісіяў
3892 2007-01-08 Шыдлоўскі Аляксей м Указ прэзідэнта № 31 аб добраўпарадкаваньні тэрыторыяў 2006-01-26 10 б.в.
310 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікі міліцыі ў Менску за распаўсюд налепак «Джынс – за свабоду!».
3893 2007-01-06 Мядзьведзева Алена ж Кандыдат у дэпутаты мясцовага Савету ад БСДП (Г) Мядзьведзева А. была затрыманая ў Бабруйску супрацоўнікамі міліцыі без тлумачэньня прычынаў. Ва ўчастку ў прысутнасьці двух панятых была дагледжаная яе торба. Канфіскаваныя тры ўлёткі, сярод якіх “За свабоду!”, складзены адпаведны пратакол.
3894 2007-01-05 Карповіч Сяргей м Аўтамабіль Карповіча С. быў спынены супрацоўнікамі міліцыі і ДАІ. У машыне знаходзіліся афіцыйна надрукаваныя ўлёткі і плакаты чатырох кандыдатаў ад Партыі БНФ па Менску. Карповіч С. быў дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак. У выніку разьбіральніцтва пратакол не складаўся.
3895 2007-01-04 Сянько Віктар м Аўтобус, у якім ехаў В. Сянько, быў затрыманы на польскай мяжы. У актывіста былі канфіскаваныя некалькі асобнікаў газеты “Наша Ніва”, пасьля чаго былі ўзятыя тлумачэньні і складзены пратакол.
3896 2007-01-04 Цішкін Ігар м 167.3 КаАП – «парушэньне выбарчага заканадаўства» 2007-01-10 Смалякова Ірына Віцебск, Кастрычніцкі 6 б.в.
186 000 руб.
Затрыманы падчас перавозу ў сваёй машыне накладу сьпецвыпуску мясцовага дэмакратычнага выданьня “Свабода выбару”. У газеце зьмяшчаліся матэрыялы пра парушэньні выбарчага заканадаўства падчас рэгістрацыі дэмакратычных кандыдатаў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
3897 2006-12-23 Шаўчэнка Валерый м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-01-05 Смалякова Ірына Віцебск, Кастрычніцкі 2 б.в.
62 000 руб.
Затрыманы падчас паседжаньня Віцебскай абласной выбарчай камісіі і абвінавачаны ў хуліганстве. Судзьдзя Алена Папова вынесла штраф 6 з паловай тысяч рублёў. Пракуратура Кастрычніцкага раёну апратэставала гэтае рашэньне, і справа разглядалася паўторна.
3898 2006-12-23 Лепеш Васіль м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-07-04 Савасьцян Людміла Менск, Савецкі 5 сут. Падчас святочнай імпрэзы ў прыватную кватэру ўварваліся супрацоўнікі сьпецназу і КДБ у цывільным. Было затрымала каля 20 чалавек.
3899 2006-12-23 Міхалевіч Алесь м 156 КаАП – «дробнае хуліганства» 2007-07-04 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 5 сут. Падчас сьвяточнай імпрэзы ў прыватную кватэру ўварваліся супрацоўнікі сьпецназу і КДБ у цывільным. Было затрымана каля 20 чалавек.
3900 2006-12-17 Дзенісенка Аляксандр м 193-9 ч.1 КаАП – «недэклараваньне ці недакладнае дэклараваньне тавараў, якія парамяшчаюцца праз мяжу РБ» 2007-02-08 50 б.в.
1 550 000 руб.
Вяртаючыся з устаноўчай канферэнцыі “Саюзу левых сілаў”, што праходзіла ў Чарнігаве, быў затрыманы мытнікамі, увагу якіх прыцягнулі кнігі “Аб кульце асобы Лукашэнкі”, што ляжалі на заднім сядзеньні аўтамабіля. Усяго было знойдзена і канфіскавана 17 асобнікаў.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 [195] 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства