Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 [137] 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2721 2009-03-02 Міхайлава Юлія ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-03 Менск, Ленінскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Юлія Міхайлава і чатыры актывісты “Маладога Фронту” затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне. У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Ноч да суда Міхайлава ўтрымлівалася на Акрэсціна.
2722 2009-02-26 Камарова Аляксандра ж Жыхарку Баранавічаў Аляксандру Камарову і яе сяброўку затрымалі міліцыянты падчас правядзеньня апытаньня. Кіраваў аперацыяй лейтэнант Віталь Бондзіч. Дзяўчаты абыходзілі людзей па месцы жыхарства, задаючы пытаньне: “Ці ёсць у Беларусі крызіс і што Вы пра гэта думаеце?”. Актывістак Руху “За Свабоду” даставілі ў пастарунак, склалі пратаколы і адабралі анкеты. Прычыну затрыманьня пазначылі так: “падрывалі асновы Канстытуцыйнага ладу”.
2723 2009-02-23 Клюеў Сяргей м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2009-04-23 Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна 5 б.в.
175 000 руб.
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы моладзевы актывіст Сяргей Клюеў за вывешваньне на мосце расцяжкі "Не палітычнаму прызыву!" Дастаўлены ў Ленінскі РУУС, дзе была канфіскаваная расьцяжка і складзены пратакол правапарушэньня, парушыўшы п. 46 Правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыменьня горада Менску.
2724 2009-02-21 Папоў Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-04 Цалкова Алена Гомель, Цэнтральны 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Андрэй Папоў. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы маладзёны ішлі па вуліцы Савецкай, каб ускласьці кветкі да помніка Кірылу Тураўскаму. Апрача гвазьдзікоў у руках яны трымалі лісткі паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі. Дастаўлены ў Цэнтральны РАУС, дзе трымалі амаль 6 гадзінаў. На ўсіх складзены адміністрацыйныя пратаколы за “парушэньне правілаў правядзеньня вулічных акцый” паводле ч.1, артыкула 23.34 КаАП.
2725 2009-02-21 Рыжкоў Алег м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-02-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Рыжкоў і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова». Зміцер выконваў свае журналісцкія абавязкі і сачыў за правядзеньнем акцыі ў абарону роднай мовы. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Алега да адміністратыўнага штрафу.
2726 2009-02-21 Кармазін Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-02-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова». Зміцер выконваў свае журналісцкія абавязкі і сачыў за правядзеньнем акцыі ў абарону роднай мовы. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Зміцера да адміністратыўнага штрафу.
2727 2009-02-21 Вярцейка Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-02-23 Гомель, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманы актывіст "Маладога Фронту" Алесь Вярцейка і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова» і трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Алеся да адміністратыўнага штрафу.
2728 2009-02-21 Тульзанкова Марыя ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2009-02-23 Гомель, Цэнтральны 20 б.в.
700 000 руб.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманая актывістка "Маладога Фронту" Марыя Тульзанкова і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова» і трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Марыю да адміністратыўнага штрафу.
2729 2009-02-21 Такарэнка Васіль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-02-23 Гомель, Цэнтральны 50 б.в.
1 750 000 руб.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманы актывіст "Маладога Фронту" Васіль Такарэнка і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова» і трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі. Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Васіля адміністратыўнага штрафу.
2730 2009-02-21 Жукоўскі Кастусь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-02-23 Гомель, Цэнтральны 7 сут. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на вуліцы Савецкай у Гомелі затрыманы актывіст "Маладога Фронту" Канстанцін Жукоўскі і шэсць іншых актывістаў, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова» і трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус. Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля. Суд прысудзіў Канстанціну 7 сутак адміністратыўнага арышту.
2731 2009-02-17 Смолікаў Кастусь м Віцебск Затрыманы Канстанцін Смолікаў, старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС. Затрымліваў намесьнік старшыні аддзела грамадзкай бясьпекі абласной управы МУС Яўген Жаўняроўскі наделёка ад летняга амфітэатру на вуліцы Леніна ў Віцебску. У Кастрычніцкім РАУСе, куды завезьлі затрыманага, патлумачылі, што партыйнага актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Праз гадзіну Смолікаў быў адпушчаны, пратакол правапарушэньня не складаўся. Некалькі дзесяткаў улётак былі канфіскаваныя без складаньня пратаколу выманьня. Улёткі былі прысьвечаныя падзеям у Ваўкавыску 8 лютага, падчас якіх пад арышт трапіў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Ляонаў ды Уладзімер Асіпенка.
2732 2009-02-12 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-02-13 Менск, Ленінскі 35 б.в.
1 225 000 руб.
Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Мікалай Дземідзенка затрыманы пасьля правядзеньня пікету ля будынку сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Акцыя ладзілася на знак салідарнасьці з затрыманымі раней былымі палітвязьнямі Мікалаем Аўтоховічам, Юрыем Лявонавым, а таксама зь іхным калегам па колішняй працы Ўладзімерам Асіпенкам. Дашкевіча і Дземідзенку затрымалі праз паўтары гадзіны пасьля сканчэньня акцыі. У іх знайшлі налепкі з заклікам удзельнічаць у сьвяткаваньні Дня Сьвятога Валянціна 14 лютага. Хлопцаў пратрымалі ў міліцыі, пасьля складаньня пратаколу, адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна да суда.
2733 2009-02-12 Дашкевіч Зьміцер м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2009-02-13 Менск, Ленінскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч затрыманы пасьля правядзеньня пікету ля будынку сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Акцыя ладзілася на знак салідарнасьці з затрыманымі раней былымі палітвязьнямі Мікалаем Аўтоховічам, Юрыем Лявонавым, а таксама зь іхным калегам па колішняй працы Ўладзімерам Асіпенкам. Дашкевіча і Дземідзенку затрымалі праз паўтары гадзіны пасьля сканчэньня акцыі. У іх знайшлі налепкі з заклікам удзельнічаць у сьвяткаваньні Дня Сьвятога Валянціна 14 лютага. Хлопцаў пратрымалі ў міліцыі, пасьля складаньня пратаколу, адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна да суда.
2734 2009-02-12 Дубскі Арцём м Актывіста "Маладога фронту" знялі з цягніка ў Гомелі, калі ён вяртаўся з Кіева ў Асіповічы, да сваёй маці. Арцём Дубскі − фігурант "Справы 14-ці". Вясной яго прысудзілі да абмежавання волі на два гады з адбыццём пакарання па месцу жыхарства.Зараз за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання хлопцу пагражае зняволенне. Актывісту пагражае адказнасць па арт. 415 КК ("за ўхіленне ад адбыцця пакарання абмежаваннем волі").
2735 2009-02-05 Лындава Аляксандра ж Менск Затрыманая актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Лындава Аляксандра. 10 супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую здымаў Юхневіч і правялі там ператрус, канфіскавалі носьбіты інфармацыі і транспаранты, сцягі Еўразьвязу. Міліцыянты на чале з старэйшым дазнаўцам Першамайскага РУУС Дзмітрыем Сліжам патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факту крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна. Лындава разам з іншымі, хто знаходзіўся ў кватэры, дастаўленая ў Першамайскі РУУС г. Менску. Адпушчаная праз 3 гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў.
2736 2009-02-05 Крылова Марта ж Менск Затрыманая актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Крылова Марта. 10 супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую здымаў Юхневіч і правялі там ператрус, канфіскавалі носьбіты інфармацыі і транспаранты, сцягі Еўразьвязу. Міліцыянты на чале з старэйшым дазнаўцам Першамайскага РУУС Дзмітрыем Сліжам патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факту крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна. Крылова разам з іншымі, хто знаходзіўся ў кватэры, дастаўленая ў Першамайскі РУУС г. Менску. Адпушчаная праз 3 гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў.
2737 2009-02-05 Ігнатовіч Уладзімір м Менск Затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Ігнатовіч Уладзімір. 10 супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую здымаў Юхневіч і правялі там ператрус, канфіскавалі носьбіты інфармацыі і транспаранты, сцягі Еўразьвязу. Міліцыянты на чале з старэйшым дазнаўцам Першамайскага РУУС Дзмітрыем Сліжам патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факту крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна. Ігнатовіча разам з іншымі, хто знаходзіўся ў кватэры, дастаўлены ў Першамайскі РУУС г. Менску. Адпушчаны праз 3 гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў.
2738 2009-02-05 Афнагель Яўген м Затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. 10 супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую здымаў Юхневіч і правялі там ператрус, канфіскавалі носьбіты інфармацыі і транспаранты, сцягі Еўразьвязу. Міліцыянты на чале з старэйшым дазнаўцам Першамайскага РУУС Дзмітрыем Сліжам патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факту крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна. Афнагель разам з іншымі дастаўлены ў Першамайскі РУУС г. Менску. Адпушчаны праз 3 гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў.
2739 2009-02-05 Юхневіч Павал м Менск Затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую здымаў актывіст і правялі там ператрус, забралі носьбіты інфармацыі і транспаранты. Міліцыянты патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факту крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна. Юхневіч разам з іншымі дастаўлены ў Першамайскі РУУС г. Менску. Адпушчаны праз 3 гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў.
2740 2009-02-04 Хамайда Барыс м Грамадзкі актывіст Барыс Хамайдазатрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Віцебску за распаўсюд улётак з выявай "Пагоня". Гэты сымбаль абласныя ўлады прапануюць зрабіць афіцыйным гербам Віцебскай вобласьці, узяўшы за ўзор герб Віцебскай губэрні 1856 году. Ва ўлётках, якія распаўсюджваў віцебскі актывіст, напісана, што такім чынам наўмысна скажаецца гісторыя: выява “Пагоні” была яшчэ на сьцягу Віцебскага ваяводзтва ў часы Вялікага Княства Літоўскага, і яна ня можа лічыцца геральдычнай спадчынай Расейскай імпэрыі. Паколькі ў горадзе праводзіцца грамадзкае абмеркаваньне праекту новага гербу, віцебскія актывісты распаўсюджваюць гэтыя ўлёткі з асьветніцкімі мэтамі. Барыс Хамайда дастаўлены ў Раус Чыгуначнага раёну. Міліцыянты запатрабавалі таксама тлумачэньняў наконт таго, чаму распаўсюднік незалежнай прэсы стаіць у цэнтры гораду пад бел-чырвона-белым парасонам. Улёткі канфіскаваныя, пратакол правапарушэньня не складаўся.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 [137] 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства