Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 [107] 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2121 2010-04-24 Талстыка Алесь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-04-26 Менск, Маскоўскі 5 б.в.
175 000 руб.
Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку «Ждановічы» Алесь Талстыка быў затрыманы ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 Сухараўскай выбарчай акругі № 30 падчас назіраньня за ходам датэрміновага галасаваньня. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў, актывіста «Руху «За Свабоду», Алеся Лагвінца. Прыкладна ў 16.50 у кабіну для галасаваньня ўвайшлі адразу два чалавекі, у сувязі з чым Таўстыка карэктна паказаў намесьніку старшыні выбаркама на незаконнасьць такіх дзеяньняў. У 17.06 Алесь Лагвінец патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і запатрабаваў тлумачэньняў з нагоды таго, што адбылося. Праз некалькі хвілін у памяшканьне ўвайшла старшыня ўчастковай камісіі Аксана Кокаравa, якая абвінаваціла Алеся Таўстыку ў парушэньні грамадзкага парадку і выклікала нарад міліцыі. Прыкладна ў 18.30 на назіральніка Таўстыку склалі пратакол аб дробным хуліганстве. З выбарчага ўчастка давераную асобу незалежнага кандыдата даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, дзе ён утрымліваўся да суду.
2122 2010-04-23 Койпіш Антон м Быў затрыманы падчас распаўсюду выбарчых улётак за кандыдата Вінцука Вячорку. Адпушчаны без складаньня пратакола. https://spring96.org/be/news/33546
2123 2010-04-23 Гуляк Віталь м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Ваўкавыск Віталь Гуляк, сябра АГП, затрыманы супрацоўнікамі міліцыі побач з пад’ездам дома, дзе ён распаўсюджваў паштоўкі “Гавары праўду”. Дасташлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння, сканфіскавана 691 паштоўка.
2124 2010-04-23 Крэчка Андрэй м Менск, Савецкі У Савецкім раёне Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў, якія распаўсюджвалі ўлёткі за кандыдата па выбарчай акрузе № 43, аднаго з лідэраў Партыі БНФ Вінцука Вячорку. Затрыманыя - лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка і актывіст арганізацыі Антось Койпіш. улёткі, якія распаўсюджвалі А.Крэчка і А.Койпіш, цалкам адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, таму прычына інцыдэнту зусім незразумелая.
2125 2010-04-23 Вячорка Франак м Мазыр 23 красавіка каля ДК “40 год Кастрычніка” быў затрыманы і дастаўлены ў Мазырскі ГРАЎС кандыдат у дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе № 25 у Мазырскі райсавет Францішак Вячорка.Сябра ўчастковай выбарчай камісіі - яна так і не назвала сваё прозвішча - вышла з будынка Дома культуры, дзе месціцца ўчастковы выбаркамі, і заклеіла плакаты кандадатаў у дэпутаты Ф.Вячорка і яго апанента С.Каробкіна плакатам пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта выглядала недарэчна і правакацыйна-мэтанакіравана, паколькі побач месціўся стэнд з такой жа абвесткай пра выбары. Да яе падыйшоў Ф.Вячорка і спрабаваў растлумачыць незаконнасць яе дзеянняў. Але жанчына шпарка пабегла зноў у будынак ДК. Тады Ф.Вячорка адляпіў плакат і акуратна панёс яго ў камісію, каб высветліць, хто загадаў падчас агітацыйнай кампаніі парушаць выбарчае заканадаўства. Але не паспеў кандыдат адыйсці з плакатам ад стэнда, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Былі таксама і супрацоўнікі спецслужбаў. Сяржанты Данчэнка Дз. і Козел Ю. абвінавацілі Ф.Вячорку ў дробным хуліганстве і выклікалі свайго начальніка маёра Хаміцэвіча Андрэя Валер’евіча. Ён і даў каманду адвезці Франака ў ГРАУС для дачы тлумачэнняў. Пазней туды ж была дастаўлена і сябра ўчастковай камісіі, якая заляпіла плакаты кандыдатаў. Пасля дачы тлумачэнняў Франака Вячорку адпусцілі.
2126 2010-04-22 Жукоўскі Кастусь м 24.4 КаАП – «абраза службовай асобы пры выканні ім службовых паўнамаоцтваў» (былы 23.5) 2010-05-20 Валашыненка Юры Гомель, Савецкі 50 б.в.
1 750 000 руб.
20 траўня суддзя Савецкага раёну Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавету, актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Кастуся Жукоўскага — за абразу супрацоўніка міліцыі на выбарчым участку. Інцыдэнт адбыўся падчас датэрміновага галасавання ў Студэнцкай выбарчай акрузе. Жукоўскі як кандыдат у дэпутаты прыйшоў на выбарчы ўчастак і папрасіў пратакол датэрміновага галасавання. Сакратарка камісіі Святлана Смыкоўская адмаўлялася гэта зрабіць. І толькі калі Кастусь патэлефанаваў у Цэнтравыбаркам, сакратарка ўзяла чысты бланк і на вачах кандыдата стала ўпісваць у пратакол нейкія лічбы. Паколькі міліцыянер Уладзімер Басалкін ніяк не рэагаваў на заяву кандыдата пра парушэнне, Жукоўскі праз тэлефон «102» стаў выклікаць нарад міліцыі. Тэлефанаваў разы чатыры, бо капітан міліцыі, які знаходзіўся на ўчастку не рэагаваў на парушэнні. Аднак Жукоўскі быў затрыманы капітанам Басалкіным Уладзімерам за абразу службовай асобы.
2127 2010-04-21 Дземідзенка Мікалай м Менск, Савецкі Супрацоўнікі міліцыі вечарам 21 красавіка затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на плошчы Якуба Коласа, дзе ён раздаваў газэты «Чарнобыльскі шлях-2010» з заклікам удзельнічаць у акцыі 26 красавіка. Пры сабе меў каля 500 асобнікаў газэты. Дастаўлены ў пастарунак Савецкага раёну Меснку. Вызвалены праз тры гадзіны.
2128 2010-04-21 Старавераў Уладзіслаў м Віцебск, Першамайскі Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Журналіста затрымалі на Маскоўскім праспэкце, недалёка ад рэжымнай установы, дзе адбываюць пакараньні Сяргей і Віталь Каваленкі, асуджаныя Кастрычніцкім райсудом за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. У Першамайскім РАУС, куды завезьлі журналіста, зьнішчаць запісы ўсё ж ня сталі, аднак забралі відэакасэту. Міліцыянты патлумачылі, што будуць вывучаць яе зьмест, а потым вернуць. У 21:15 Уладзіслава Стараверава адпусьцілі дахаты.
2129 2010-04-21 Мураеў Ілля м Менск, Ленінскі 21 красавіка вечарам сталічная міліцыя затрымала актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева. Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі дастаўленыя ў міліцыю Ленінскага раёну Менску. Супрацоўнікі міліцыі падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва.
2130 2010-04-21 Дзявятка Уладзімір м Менск, Ленінскі 21 красавіка вечарам сталічная міліцыя затрымала актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева. Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі дастаўленыя ў міліцыю Ленінскага раёну Менску. Супрацоўнікі міліцыі падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва.
2131 2010-04-21 Яроменак Уладзімер м Менск, Ленінскі 21 красавіка вечарам сталічная міліцыя затрымала актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева. Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі дастаўленыя ў міліцыю Ленінскага раёну Менску. Супрацоўнікі міліцыі падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва.
2132 2010-04-21 Белашова Таццяна ж Менск, Партызанскі Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка. Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая.
2133 2010-04-21 Саннікаў Андрэй м Менск, Партызанскі Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка. Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая.
2134 2010-04-21 Бандарчук Зьміцер м Гародня У Гародні супрацоўнікі ДАІ затрымалі кандыдата ў дэпутаты гарсавету, прадстаўніка партыі АГП Дзьмітрыя Бандарчука. Як толькі Бандарчук ад’ехаў ад партыйнага офісу, што знаходзіцца па вуліцы Будзёнага, яму затэлефанавалі з ДАІ і амаль адразу да ягонай машыны пад’ехалі аўтамабілі аўтадарожнай інспекцыі. Супрацоўнікі міліцыі сказалі Бандарчуку, што нібыта падобная машына была ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося яшчэ 17 красавіка. На гэтай падставе быў праведзены агляд аўтамабіля. Сам Дзьмітры Бандарчук дапускае, што гэта была праява псіхалагічнага ціску на яго як кандыдата ў дэпутаты.
2135 2010-04-20 Кузняцоў Аляксандр м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2010-06-08 Віцебск, Першамайскі 1 б.в.
35 000 руб.
Аляксандра Кузьняцова затрымалі і завезьлі ў Першамайскі РАУС нібыта за незаконнае разьмяшчэньне ўлётак на слупах уздоўж вуліцы Гарбачэўскага. Позна ўвечары Кузняцоў, кандыдат, які балятуецца па Чарняхоўскай выбарчай акрузе № 55, выправіўся паглядзець, ці не зрываюць ягоныя ўлёткі. І неўзабаве да яго пад’ехала міліцэйская машына, зь якой выйшаў начальнік абласной управы міліцыі грамадзкай бясьпекі Ігар Скарыновіч з такой самай улёткай у руках. Ён заявіў, што актывіст расклейвае агітацыйныя матэрыялы на слупах, чым парушае правілы санітарнага ўтрыманьня гораду.
2136 2010-04-20 Каваленка Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-04-21 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 6 сут. 2 б.в.
70 000 руб.
На ганку судовага будынку Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта бачылі і мінакі, і тыя, хто адмыслова прыйшоў падтрымаць актывіста, якога ўчора мусілі судзіць па крымінальнай справе за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве затрыманы і брат Віктар Каваленка, якога даставілі ў міліцэйскі пастарунак Кастрычніцкага раёну Віцебску, склаўшы 2 пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Суд перанесены на 21-га красавіка.
2137 2010-04-20 Сурган Тарас м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-04-20 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцяга на прыступках суду Кастрычніцкага раёна Віцебску. Адначасна супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў пастарунак яшчэ аднаго віцебскага актывіста Тараса Сургана і брата Сяргея Каваленкі Віталя Каваленку. Суд пераненсены на 21-га красавіка. Тарас Сурган на працэс не з'явіўся.
2138 2010-04-20 Каваленка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-04-20 Грабоўская Іна Віцебск, Кастрычніцкі 7 сут. Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортваньне сьцяга на прыступках суду Кастрычніцкага раёна Віцебску. Сяргей Каваленка ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг перад гэтым самым судом, дзе меўся адбывацца разгляд ягонай крымінальнай справы за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы. Суд па крымінальнай справе быў адкладзены, і супраць Сяргея Каваленкі распачалі новую, адміністрацыйную справу — за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Адначасна супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў пастарунак яшчэ аднаго віцебскага актывіста Тараса Сургана і брата Сяргея Каваленкі Віталя Каваленку.
2139 2010-04-20 Хамайда Барыс м Віцебск, Чыгуначны Вядомы грамадзкі актывіст Барыс Хамайда затрыманы пры пераходзе адной з вуліц у Чыгуначным раёне Віцебску. Афіцыйная прычына затрыманьня –пераход вуліцы ў неналежным месцы. Барыс Хамайда сыходзіў ад будынку Кастрычніцкага райадзьдзелу міліцыі, дзе знаходзіўся на знак салідарнасьці з затрыманым Сяргеем Каваленкам за разгортваньне сьцяга на прыступках будынку суду.
2140 2010-04-20 Старавераў Уладзіслаў м Віцебск, Кастрычніцкі Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзімер Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска. Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду. Падчас знаходжаньня Сяргея Каваленкі ў пастарунку, ягоныя паплечнікі вывесілі на будынку міліцыі бел-чырвона-белы сьцяг. Журналіста Ўладзімера Стараверава, які супрацоўнічае зь "Белсатам" і фільмаваў падзеі, затрымалі за відэаздымкі. Паўла Севярынца затрымалі, западозрыўшы ў вывешваньні сьцягу. Вызваленыя праз тры гадзіны.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 [107] 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства