Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 [105] 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2081 2010-05-14 Ладзіс Вікторыя ж Менск, Першамайскі Па дарозе ў Мінскую гімназію-каледж мастацтваў на заняткі трое цывільных асобаў 14 мая затрымалі непаўнагадовую Вікторыю Ладзіс. Яны паведамілі дзяўчыне, што яна павінна прайсьці разам з імі ў мікраўтобус. На просьбу прадставіцца, адзін з іх паказаў пасведчаньне супрацоўніка міліцыі. У мікрааўтобусе ў дзяўчыны забралі мабільны тэлефон, не дазволіўшы патэлефанаваць нават маці. Затым яе чамусьці завезьлі ў адзін з двароў па вул. Макаёнка і перасадзілі ў чорную “Волгу”, на якой праз паўгадзіны адвезлі ў Першмайскі РУУС. Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя і праверылі яе асобу па сваёй базе. Агулам Вікторыя Ладзіс цалкам безпадстаўна правяла ў РУУС Першамайскага раёна пяць гадзінаў. Прычынаў затрыманьня ёй так ніхто і не назаваў. Пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэньні не складалі. Пасьля, ужо ў дзіцячым пакой міліцыі, інспектар па справах непаўнагадовых папрасіла Вікторыю напісаць тлумачальную па факце затрыманьня за распаўсюд друкаваных матэрыялаў, якое было год назад. Затым інспектар па справах непаўнагадовых адвезла яе дадому.
2082 2010-05-14 Бандарчук Зьміцер м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Гародня Гарадзенскія супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста АГП Дзьмітрыя Бандарчука, калі той нёс 200 асобнікаў афіцыйна зарэгістраванай і выдаванай газеты “Новы Час”. Газеты Дзьмітры Бандарчук атрымаў на аўтавакзале і нёс у сваю машыну, прыпаркаваную па вуліцы Будзённага, што знаходзіцца непадалёк. Увесь атрыманы наклад газеты быў забраны пасьля складаньня адпаведнага пратаколу, нягледзячы нават на тое, што ў Дзьмітрыя Бандарчука была на руках афіцыйная даведка з пячаткай, выданай рэдакцыяй, дзе было засьведчана, што ён з’яўляецца грамадскім распаўсюднікам газеты.
2083 2010-05-14 Яроменак Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-14 Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Раніцою грамадскія актывісты Уладзмір Яроменак і Юльян Місюкевіч былі затрыманыя падчас вывешвання бел-чырвона-белых сьцягоў у раёне Кастрычніцкай плошчы й насупраць Адміністрацыі прэзыдэнта ў гадавіну ганебнага рэфэрэндуму па замене нацыянальных сымбаляў на савецкія, а таксама ў знак салідарнасьці зь віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, працэс над якім распачаўся ў гэты дзень у Віцебску. Дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за дробнае хуліганства.
2084 2010-05-14 Місюкевіч Юльян м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-14 Менск, Цэнтральны 15 б.в.
525 000 руб.
Раніцою грамадскія актывісты Уладзмір Яроменак і Юльян Місюкевіч былі затрыманыя падчас вывешвання бел-чырвона-белых сьцягоў у раёне Кастрычніцкай плошчы й насупраць Адміністрацыі прэзыдэнта ў гадавіну ганебнага рэфэрэндуму па замене нацыянальных сымбаляў на савецкія, а таксама ў знак салідарнасьці зь віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, працэс над якім распачаўся ў гэты дзень у Віцебску. Дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за дробнае хуліганства.
2085 2010-05-13 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск Вечарам, 13 траўня, супрацоўнікі спэцназа затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Мікола Дземідзенка папросту ішоў па сваіх справах праз Кастрычніцкую плошчу. Да яго падышлі спэцназаўцы, якія добра ведаюць яго ў твар, бо неаднойчы яго затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яны запатрабавалі патлумачыць, чаму хлопец знаходзіцца на плошчы, паведамілі яму, што ён затрыманы, і выклікалі патрульную машыну. Дземідзенку пасадзілі ў аўтобус, забралі пашпарт. Але празь некаторы час пашпарт вярнулі і актывіста адпусьцілі.
2086 2010-05-08 Каваленка Віктар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-06-08 Калбун Віктар Віцебск, Першамайскі 3 б.в.
105 000 руб.
Інцыдэнт, які разьбіраў здарыўся 8 траўня напярэдадні сьвяткаваньня Дня перамогі. Сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго малодшага брата Віталя затрымалі ў краме і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы. Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун прызнаў Віктара Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.
2087 2010-05-07 Корбан Алег м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Алег Корбан. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
2088 2010-05-07 Клюеў Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Сяргей Клюеў. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
2089 2010-05-07 Багдановіч Раман м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Раман Багдановіч. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
2090 2010-05-07 Мікуліч Міхаіл м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 15 б.в.
525 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Міхаіл Мікуліч. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
2091 2010-05-07 Сцепаненка Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, Кастрычніцкі 15 б.в.
525 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
2092 2010-05-07 Кавалгін Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 10 б.в.
350 000 руб.
Падчас правядзення акцыі, прысвечанай 11-й гадавіне з дня знікнення Юрыя Захаранкі, супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя 7 чалавек каля ўніверсаму "Магілёўскі". Сярод затрыманых актывіст АГП Зміцер Кавалгін. Усіх даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску, пасля ў суд.
2093 2010-05-07 Лябедзька Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-07 Менск, Кастрычніцкі 25 б.в.
875 000 руб.
15-й гадзіне каля менскага ўнівэрсаму «Магілёўскі» сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю з нагоды 11-й гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі. Сямёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, усклалі кветкі на месцы выкраданьня Юр’я Захаранкі. Пасьля гэтага іх усіх затрымалі супрацоўнікі міліці і даставілі ў пастарунак. 7 траўня 1999 года непадалёк ад свайго дома быў гвалтоўна выкрадзены экс-міністар унутраных спраў Беларусі, сябра АГП Юры Захаранка. Па сёньняшні дзень яго лёс застаецца невядомым.
2094 2010-05-07 Каваленка Віктар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-10 Віцебск, Першамайскі Віцебскага актывіста партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго брата Віталя Каваленку затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яны выходзілі з крамы. Датсавілі ў Першамайскі РАУС Віцебска, дзе склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Да суда знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд перанесены на 24 траўня.
2095 2010-05-07 Каваленка Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-10 Калбун Віктар Віцебск, Першамайскі 3 б.в.
105 000 руб.
Віцебскага актывіста партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго брата Віталя затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яны выходзілі з крамы. Датсавілі ў Першамайскі РАУС Віцебска, дзе склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Да суда знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд перанесены на 24 траўня, затым на 7-га чэрвеня.
2096 2010-05-07 Шарэнда Андрэй м Берасьце, Маскоўскі Берасцейскія праваабаронцы Раман Кісляк і Андрэй Шарэнда затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня. Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11 гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юр’я Захаранкі. У пастарунку Маскоўскага РАУС у іх канфіскавалі друкаваную прадукцыю і вызвалілі без складаньня пратаколаў адміністратыўнага правапарушэньня.
2097 2010-05-07 Кісляк Раман м Берасьце, Маскоўскі Берасцейскія праваабаронцы Раман Кісляк і Андрэй Шарэнда затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня. Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11 гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юр’я Захаранкі. У пастарунку Маскоўскага РАУС у іх канфіскавалі друкаваную прадукцыю і вызвалілі без складаньня пратаколаў адміністратыўнага правапарушэньня.
2098 2010-05-06 Каваленка Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2010-05-25 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны 4 б.в.
140 000 руб.
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час сьвяткаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі “перастрахавацца” ад ягоных чарговых акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
2099 2010-05-06 Садоўская Кацярына ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Менск, Ленінскі Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча. Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых праваабаонца Кацярына Садоўская, якая раздавала газеты на прыступках будынку суда. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.
2100 2010-05-06 Макаеў Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2010-05-12 Навіцкая Надзея Менск, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча.Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых прадпрымальнік Макаеў Аляксандр. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 [105] 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства