Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Дата затрыманьня:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Арышт: ад да сутак
Штраф: ад да
Шукаць у дадатковай інфармацыі:
Абнуліць

Даведка

  1. Каб атрымаць сьпіс цалкам, націсьніце кнопку "Шукаць".
  2. Калі выставіць значэньні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.
  3. У полі "Судзьдзя" знаходзіцца прозьвішча судзьдзі ці старшыні адміністратыўнай камісіі (ці іншай асобы якая вынесла прысуд)

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” поўныя зьвесткі пра факты перасьледу, прымацаваўшы да ліста сканаваную пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні альбо спасылкі на электронныя СМІ (ці сканы друкаваных крыніцаў інфармацыі), дзе распавядаецца пра факты перасьледу. Такую інфармацыю дасылайце на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040454 базавыя велічыні на 718 чалавек (колькасць выпадкаў — 885)

Арышты:

Арыштавана 959 чалавек на 12219 сутак (колькасць выпадкаў — 1212)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:

Тыпы інцыдэнтаў:
Артыкулы:

Усяго: 3903

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 [116] 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2301 2009-11-13 Хамайда Барыс Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі затрымалі другі раз на тыдзень грамадскага актывіста Барыса Хамайду за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў. Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.
2302 2009-11-11 Хамайда Барыс Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі затрымалі грамадскага актывіста Барыса Хамайду і завезьлі ў пастарнак за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў. Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.
2303 2009-11-07 Дземідзенка Мікалай Менск, Першамайскі Затрыманы актывіст "Маладога Фронту" на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу. Дастаўлены ў Першамайскі РУУС, вызвалены праз пару гадзін.
2304 2009-11-07 Палажанка Наста Менск, Першамайскі 7 лістапада раніцай супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымалі ля ўласнага пад'езду актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку. Дзяўчыну даставілі ў Першамайскі РУУС.
2305 2009-11-07 Бахар Дар'я 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» У дачыненні да сябраў аргкамітэту БХД з Навагрудка Дар’і Бахур і Юрася Казака складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у нанясеньні шкоды помніку Леніну, што стаіць у цэнтры горада. Раніцай 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну невядомыя аблілі зялёнай фарбай. Паколькі непадалёку ад помніка шасьцёра міліцыянтаў затрымалі актывістаў іх даставілі ў раённае аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін. Затым былі складзеныя пратаколы.
2306 2009-11-07 Казак Юрась 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» У дачыненні да сябраў аргкамітэту БХД з Навагрудка Дар’і Бахур і Юрася Казака складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у нанясеньні шкоды помніку Леніну, што стаіць у цэнтры горада. Раніцай 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну невядомыя аблілі зялёнай фарбай. Паколькі непадалёку ад помніка шасьцёра міліцыянтаў затрымалі актывістаў іх даставілі ў раённае аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін. Затым былі складзеныя пратаколы.
2307 2009-11-07 Скуратовіч Аляксей Менск, Кастрычніцкі 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС. Разам з Юрасём Карэтнікавым затрыманы Аляксей Скуратовіч. Канфіскаваны вянок з калючага дроту і буклеты “Правага альянсу”.
2308 2009-11-07 Карэтнікаў Юры Менск, Кастрычніцкі 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС. Разам з Юрасём Карэтнікавым затрыманы Аляксей Скуратовіч. Канфіскаваны вянок з калючага дроту і буклеты “Правага альянсу”.
2309 2009-11-06 Хілімон Аляксандр 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Журналісты рыхтавалі сюжэт пра сытуацыю на заводзе. Кіраваў затрыманьнем намесьнік дырэктара па рэжыму. Алесь Дзянісаў - сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Аляксандар Хілімон супрацоўнічае з “Обозревателем”. Журналісты мелі дазвол трапіць на прадпрыемства.
2310 2009-11-06 Дзянісаў Аляксандр Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Журналісты рыхтавалі сюжэт пра сытуацыю на заводзе. Кіраваў затрыманьнем намесьнік дырэктара па рэжыму. Алесь Дзянісаў - сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Аляксандар Хілімон супрацоўнічае з “Обозревателем”. Журналісты атрымалі дазвол трапіць на прадпрыемства.
2311 2009-11-02 Сурган Тарас 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2009-11-03 Віцебск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы грамадзкі актывіст, які нес вялікі бел-чырвона-белы сцяг падчас святкавання нацыянальнага свята Дзяды, дастаўлены ў пастарунак Кастрычніцкага раёну, склалі пратакол, да суда адвезлі ў ізалятар часовага ўтрыманння.
2312 2009-11-02 Каваленка Сяргей 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2009-11-03 Віцебск, Кастрычніцкі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы грамадзкі актывіст, які нес вялікі бел-чырвона-белы сцяг падчас святкавання нацыянальнага свята Дзяды, дастаўлены ў пастарунак Кастрычніцкага раёну, склалі пратакол, да суда адвезлі ў ізалятар часовага ўтрыманння.
2313 2009-11-01 Кузняцоў Аляксандр Віцебск 1 лістапада каля 15 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў Моладзі БНФ: Сяржука Зьвёздачкіна і кіраўніка віцебскай абласной арганізацыі Аляксандра Кузьняцова па дарозе з Віцебску ў Менск. Супрацоўнікі міліцыі сказалі актывістам, што яны нібыта былі сьведкамі таго, як нейкі кіроўца зьбіў пешахода. Іх прывезьлі ў Віцебск. У ДАІ ў актывістаў спыталі, ці ведаюць яны пра тое, што ў Менску адбываецца масавае мерапрыемства, і празь некалькі хвілін адпусьцілі.
2314 2009-11-01 Звёздачкін Сяргей Віцебск 1 лістапада каля 15 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў Моладзі БНФ: Сяржука Зьвёздачкіна і кіраўніка віцебскай абласной арганізацыі Аляксандра Кузьняцова па дарозе з Віцебску ў Менск. Супрацоўнікі міліцыі сказалі актывістам, што яны нібыта былі сьведкамі таго, як нейкі кіроўца зьбіў пешахода. Іх прывезьлі ў Віцебск. У ДАІ ў актывістаў спыталі, ці ведаюць яны пра тое, што ў Менску адбываецца масавае мерапрыемства, і празь некалькі хвілін адпусьцілі.
2315 2009-10-30 Ражкоў Алег Гомель, Чыгуначны 30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў. Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах горада відэаапытанне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу. Супрацоўнікі міліцыі Максім Ігнатчык і Ігар Тарасаў і запатрабавалі паказаць дазвол на вядзенне здымкаў. Наяўнасць прэс-картак, а таксама тлумачэнні журналістаў, што яны выконваюць рэдакцыйнае заданне, а на здымкі ў гэтым месцы горада адмысловы дазвол не патрабуецца, міліцыянты не прынялі да ўвагі і выказалі падазрэнні наконт «антыканстытуцыйнай дзейнасці» затрыманых. Журналістаў каля 20 хвілін дапытвалі на вуліцы, потым павялі ў аддзяленне міліцыі «для высвятлення асобаў». У апорным пункце №1 Чыгуначнага раёна, куды прывялі Т. Бублікаву і А. Ражкова, літаральна праз некалькі хвілін ім паведамілі, што іх асобы ўстаноўленыя, і яны могуць быць свабодныя. Пратаколаў затрымання міліцыянты не складалі.
2316 2009-10-30 Бублікава Тацяна Гомель, Чыгуначны 30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў. Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах горада відэаапытанне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу. Супрацоўнікі міліцыі Максім Ігнатчык і Ігар Тарасаў і запатрабавалі паказаць дазвол на вядзенне здымкаў. Наяўнасць прэс-картак, а таксама тлумачэнні журналістаў, што яны выконваюць рэдакцыйнае заданне, а на здымкі ў гэтым месцы горада адмысловы дазвол не патрабуецца, міліцыянты не прынялі да ўвагі і выказалі падазрэнні наконт «антыканстытуцыйнай дзейнасці» затрыманых. Журналістаў каля 20 хвілін дапытвалі на вуліцы, потым павялі ў аддзяленне міліцыі «для высвятлення асобаў». У апорным пункце №1 Чыгуначнага раёна, куды прывялі Т. Бублікаву і А. Ражкова, літаральна праз некалькі хвілін ім паведамілі, што іх асобы ўстаноўленыя, і яны могуць быць свабодныя. Пратаколаў затрымання міліцыянты не складалі.
2317 2009-10-29 Дарашкевіч Юля Менск, Першамайскі Затрыманая журналістка падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, здымала акцыю моладзевых актывістаў- вывешванне сцягоў па горадзе. Актывісты вывесілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі на вуліцы людзей і абшуквалі. Журналістку даставілі супрацоўнікі АМАПу ў пастарунак, праз тры гадзіны вызвалілі.
2318 2009-10-29 Грыдзін Уладзімір Менск, Першамайскі Затрыманы журналіст падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, здымаў акцыю моладзевых актывістаў- вывешванне сцягоў па горадзе. Актывісты вывесілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі на вуліцы людзей і абшуквалі. Журналіст дастаўлены ў пастарунак, праз тры гадзіны вызвалены.
2319 2009-10-29 Пярвушына Галіна 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2009-10-30 Багам'ян Вольга Менск, Першамайскі 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманая актывістка руху "Еўрапейская Беларусь" за вывешванне сцягоў па горадзе. Актывісты вывесілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі на вуліцы людзей і абшуквалі. Актывістка дастаўленая ў пастарунак, дзе быў складзены пратакол правапарушэння. Ноч да суда актывістка правяла ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вуліцы Акрэсціна.
2320 2009-10-29 Аскерка Анастасія 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-10-30 Апановіч Алена Менск, Першамайскі 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманая актывістка руху "Еўрапейская Беларусь" за вывешванне сцягоў па горадзе. Актывісты вывесілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі на вуліцы людзей і абшуквалі. Актывістка дастаўленая ў пастарунак, дзе быў складзены пратакол правапарушэння. Ноч да суда актывістка правяла ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вуліцы Акрэсціна.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 [116] 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства