Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 [138] 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2741 2009-02-02 Баразенка Аляксандр м Менск Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", фігурант працэсу 14-ці Аляксандр Баразенка затрыманы ў Менску апоўдні ў раёне пляца Перамогі па невядомых прычынах. Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі міліцыі Гаркуша Ігар і Анішчук Уладзімір. Баразенка дастаўлены ў апорны пункт Акадэміі міліцыі на праспекце Машэрава (былая вуліца Варвашэні). Адпушчаны праз пэўны час.
2742 2009-01-31 Зайкоўская Галіна ж Гародня 31 студзеня зь Беларусі былі дэпартаваныя грамадзяне Польшчы выкладчыкі Галіна Зайкоўская і Пётр Бораня, якія працавалі ў «АКЦ Мост», на базе якога існуе Польская грамадская школа імя Ігната Дамейкі Саюзу палякаў у Беларусі. Падставай для дэпартацыі стала зьмена месца жыхарства выкладчыкаў, якія перасяляліся з раней найманай кватэры ў новую арэндаваную хату. Настаўнікам не патлумачылі і не папярэдзілі пра тое, што патрэбна абавязковая перарэгістрацыя. Група з сямі асобаў, прадстаўнікоў міліцыі, домакіраўніцтва, спецслужбаў затрымлівалі настаўнікаў. З педагогаў узялі адбіткі пальцаў і аб'явілі ім дэпартацыю без права ўезду на 5 гадоў. Беларускія ўлады дэманструюць пільны нагляд за дзейнасьцю непрызнанага дзяржавай Саюза палякаў.
2743 2009-01-31 Бораня Пётр м Гародня 31 студзеня зь Беларусі былі дэпартаваныя грамадзяне Польшчы выкладчыкі Пётр Бораня і Галіна Зайкоўская, якія працавалі ў «АКЦ Мост», на базе якога існуе Польская грамадская школа імя Ігната Дамейкі Саюзу палякаў у Беларусі. Падставай для дэпартацыі стала зьмена месца жыхарства выкладчыкаў, якія перасяляліся з раней найманай кватэры ў новую арэндаваную хату. Настаўнікам не патлумачылі і не папярэдзілі пра тое, што патрэбна абавязковая перарэгістрацыя. Група з сямі асобаў, прадстаўнікоў міліцыі, домакіраўніцтва, спецслужбаў затрымлівалі настаўнікаў. З педагогаў узялі адбіткі пальцаў і аб'явілі ім дэпартацыю без права ўезду на 5 гадоў. Беларускія ўлады дэманструюць пільны нагляд за дзейнасьцю непрызнанага дзяржавай Саюза палякаў.
2744 2009-01-30 Занька Аляксандр м 10.2 КаАП – «Абраза» (былы 9.3) 2009-01-30 Ганцавічы 10 сут. Жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька асуджаны нібыта за тое, што абразіў загадчыка Ганцавіцкай паліклінікі Васіля Несцяровіча. У паліклініцы, дзе хлопец праходзіў медкамісію, яму два дні адмаўляліся выдаваць неабходныя паперы. Толькі скарга ў абласны аддзел аховы здароўя прымусіла працаўнікоў паліклінікі выдаць дакументы. Адвучыўшыся на курсах кранаўшчыка па накіраванні мясцовага Цэнтра занятасці, Аляксандр уладкоўваўся на працу ў камунальныя службы. І хаця было нават распараджэнне з райвыканкама, каб юнака аформілі, начальнік камунгасу Віктар Берка на працу яго браць не хацеў. Затое загадчык паліклінікі напісаў заяву, быццам Аляксандр Занька абражаў яго. Малады чалавек патрабаваў адводу складу суда і паслугаў адваката.
2745 2009-01-28 Хведарук Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-01 Менск 10 сут. У кватэру да моладзевага актывіста Зміцера Хведарука ўварвалася некалькі супрацоўнікаў міліцыі. Яны патлумачылі, што нібыта ёсьць прадпісаньне ў прымусовым парадку даставіць яго ў прызыўную камісію ў ваенкамат, куды гвалтоўна адканваіравалі і выпісалі позву. Моладзевы актывіст навучаецца ў хрысьціянскім каледжы, таму па законе ня можа быць забраны ў войска. Пасьля ваенкамата супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Зьмітра ў Першамайскі РАЎС, дзе па базе дадзеных знайшлі, што юнак яшчэ не адбываў пакараньня за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" за 1 траўня 2008 году, хаця з моманту вынясеньня прысуду прашло больш за палову гады. 10-суткавы арышт адбываў у ЦІП па вул. Акрэсціна. Забраны ў войска.
2746 2009-01-27 Стукалаў Юры м Магілёў Затрыманы на цэнтральнай вуліцы Магілёва - Ленінскай нарадам міліцыі грамадзкі актывіст Аляксандр Сілкоў. Дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў актывіста сто пяцьдзясят тры асобнікі спэцыяльнага выпуску газэты “Магілёўскі час”. Спэцвыпуск быў прысьвечаны 432-й гадавіне наданьня Магілёву Магдэбурскага права. Супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол канфіскацыі газэт і паведамілі, што на працягу дзесяці дзён іх вернуць, калі будзе выяўлена, што яны выдаваліся ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Падставаў для затрыманьня не было: у газэце былі пазначаныя выходныя зьвесткі, пры сабе актывіст меў пашпарт.
2747 2009-01-27 Нягацін Сяргей м Магілёў Затрыманы на цэнтральнай вуліцы Магілёва - Ленінскай нарадам міліцыі грамадзкі актывіст Сяргей Нягацін. Дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў актывіста сто пяцьдзясят тры асобнікі спэцыяльнага выпуску газэты “Магілёўскі час”. Спэцвыпуск быў прысьвечаны 432-й гадавіне наданьня Магілёву Магдэбурскага права. Супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол канфіскацыі газэт і паведамілі, што на працягу дзесяці дзён іх вернуць, калі будзе выяўлена, што яны выдаваліся ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Падставаў для затрыманьня не было: у газэце былі пазначаныя выходныя зьвесткі, пры сабе актывіст меў пашпарт.
2748 2009-01-27 Сілкоў Аляксандр м Магілёў Затрыманы на цэнтральнай вуліцы Магілёва - Ленінскай нарадам міліцыі грамадзкі актывіст Аляксандр Сілкоў. Дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў актывіста сто пяцьдзясят тры асобнікі спэцыяльнага выпуску газэты “Магілёўскі час”. Спэцвыпуск быў прысьвечаны 432-й гадавіне наданьня Магілёву Магдэбурскага права. Супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол канфіскацыі газэт і паведамілі, што на працягу дзесяці дзён іх вернуць, калі будзе выяўлена, што яны выдаваліся ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Падставаў для затрыманьня не было: у газэце былі пазначаныя выходныя зьвесткі, пры сабе актывіст меў пашпарт.
2749 2009-01-27 Афнагель Яўген м Менск Затрыманы актывіст кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. Яго схапілі на вуліцы супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну і адвезьлі ва ўпраўленьне Ўнутраных спраў. Яны нічога не патлумачылі Яўгену. Адпушчаны праз пэўны час без складаньня пратаколу.
2750 2009-01-16 Гагарын Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-17 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 3 б.в.
105 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за правядзення несанкцыянаванай акцыі.
2751 2009-01-16 Вячорка Франак м Менск Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і АМАПу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы у кайданках ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну. Ніякіх дакументаў і медычнага заключэньня абласнога шпіталю прадстаўлена не было, на словах Франаку сказалі, што ён прызнаны годным да вайсковай службы, у ваенкамаце актывісту ўрычылі заключэньне медабсьледваньня, позву на 26 студзеня і адпусьцілі. Праваабаронцы расцэньваюць падобныя дзеяньні спецлужбаў у дачыненьні да моладзевых актывістаў, як палітычна матываваны перасьлед, выкарыстаньне Узброеных сілаў у мэтах барацьбы з іншадумцамі ў краіне.
2752 2009-01-16 Кастыленка Сяргей м Менск Байцы спэцназу ў цывільным затрымалі актывіста руху «Маладая Беларусь» Сяргея Кастыленку разам з лідэрам гэтай арганізацыі. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар Дня салідарнасьці. Праз пэўны час адпушчаны без складання пратаколу.
2753 2009-01-16 Фінькевіч Артур м Менск Байцы спэцназу ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар Дня салідарнасьці. Актывісты раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых. Пасьля завяршэньня акцыі маладыя людзі стаялі на прыпынку аўтобусу, калі ля іх спыніўся мікрааўтобус з танаваным шклом, і адтуль выскачылі людзі ў цывільным. Яны схапілі Філнькевіча. У Першамайскім РУУС, куды быў адвезены Фінькевіч, сьледчы Смірноў паведаміў, што Артур дастаўлены ў РУУС па справе сьнежаньскіх падзеяў у якасьці пацярпелага. Раней Фінькевіч казаў, што міліцыя Першамайскага раёну пагражалі прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці за ілжывы данос. Справа тычыцца сьнежаньскіх падзеяў, калі Артура схапілі каля пад’езду, закінулі ў мікрааўтобус, дзе зьбівалі, а потым выкінулі ў поле. Адпушчаны пасьля допыту.
2754 2009-01-15 Рабянок Дзяніс м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) Ельск, раённы 30 б.в.
1 050 000 руб.
15 студзеня ў суд Калінкавіцкага раёну быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах. У верасьні яго абвінавацілі ў тым, што ў жніўні ён, ня будучы сябрам ініцыятыўнай групы, нібыта зьбіраў подпісы ў Ельску за кандыдата ў дэпутаты ад АДС у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленку.
2755 2009-01-12 Пахабаў Мікалай м Салігорск Мікалай Пахабаў, актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Салігорскага РАУС накіроўваўся ў Салігорск зь Менску. Супрацоўнікі міліцыі спынілі яго аўтамабіль і ў багажніку знайшлі надрукаваны зварот прыхільнікаў РЭП да кіраўніцтва гораду пра неабходнасьць будаўніцтва новай паліклінікі. Таксама ў яго былі кампакт-дыскі і інфармацыйны бюлетэнь “За Волю”. Адпушчаны без складаньня пратаколу пасьля гутаркі са сьледчым.
2756 2009-01-08 Вячорка Франак м Лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка быў затрыманы ў прыватным доме ў Ракаве Менскай вобласьці, дзе гасьцяваў у сяброў. У дом гвалтам уварваліся менскія міліцыянты, запатрабавалі пашпарты ва ўсіх, хто знаходзіўся ў доме, і затрымалі Франака Вячорку. Відавочна, месцазнаходжаньне моладзевага лідэра было вызначанае па мабільным тэлефоне. Лідэра Моладзі БНФ, нягледзячы на тое, што не было ніводнага выпадку, калі б Франак не зявіўся ў ваенкамат без паважнае прычыны, яго гвалтоўна адвезлі ў ванкамат Савецкага раёну, з ваенкамату Савецкага раёну павезлі ў шпіталь у суправаджэньні двух міліцыянтаў і чалавека ў цывільным.
2757 2008-12-30 Маісеенка Марта ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-12-31 Менск, Цэнтральны Актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманая за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на Кастрычніцкай плошчы Менску, дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе правяла ноч да суда. Суд перанесены на 12 студзеня 2009 году з-за таго, што сьведкі, супрацоўнікі міліцыі, не з'явіліся на паседжаньне. Да новага разгляду актывістка вызваленая з-пад варты.
2758 2008-12-30 Кісляк Раман м Берасьце Супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрыманы Раман Кісляк, юрыст, праваабаронца за распаўсюд газеты, прысьвечанай праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла. Праваабаронцу даставілі ў Ленінскі РАУС. Вызвалены праз пэўны час без складаньня пратаколу.
2759 2008-12-30 Бакур Юрый м Берасьце Супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрыманы Юрый Бакур, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” за распаўсюд газеты, прысьвечанай праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла. Актывіст дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Адпушчаны праз пэўны час без складаньня пратаколу адміністратыўнага правапарушэньня.
2760 2008-12-16 Сошка Яўген м Берасьце Увечары 16 снежня ў Брэсце быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Яўген Сошка, які планаваў распаўсюдзіць спецвыпуск бюлетэня абласной партыйнай арганізацыі. Інцыдэнт адбыўся каля 19.00 на вуліцы Маладагвардзейскай. Супрацоўнік міліцыі праверыў у яго дакументы і, выявіўшы ў актывіста бюлетэні, затрымаў яго. Я.Сошка быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Там ў яго ўзялі тлумачэнні, забралі есё асобнікі бюлетэня, якія былі ў яго, і ў 21.30 адпусцілі без складання пратаколу.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 [138] 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства