Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 [159] 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
3161 2008-03-23 Жылка Юрась м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Трацюк Тацяна Жодзіна 7 сут. 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся каля паўсотні чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі. Юрась Жылка быў затрыманы разам з Паўлам Красоўскім, Аляксандрам Камароўскім і Юрыям Сілкіным. Абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
3162 2008-03-23 Красоўскі Павел м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Трацюк Тацяна Жодзіна 7 сут. 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся каля паўсотні чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі. Павал Красоўскі быў затрыманы разам з Юрасём Жылкай, Аляксандрам Камароўскім і Юрыям Сілкіным. Абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
3163 2008-03-23 Іван Шаблінскі м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Менск, Першамайскі 3 сут. Моладзевы актывіст Іван Шаблінскі быў затрыманы ў Менску увечары 23 сакавіка за распаўсюд незарэгістраваных перыядычных выданьняў.
3164 2008-03-22 Абразоўскі Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-28 Пухавічы, раённы 40 б.в.
1 400 000 руб.
28-га сакавіка супрацоўнікі міліцыі запрасілі на тлумачальную гутарку. Зьявіўшыся ў Пухавіцкі РАУС, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў суд. Аднак пратрымаўшы там каля трох гадзін, вызвалілі, уручыўшы позву зьявіцца ў суд 10 красавіка. Яго вінавацяць у арганізацыі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва хімічнага заводу.
3165 2008-03-22 Марыя Аліева ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 10 б.в.
350 000 руб.
Актывістка Грамады БСД(Г) Марыя Аліева была затрыманая разам з Аленай Напоркай (БНФ) увечары 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка падчас распаўсюд незалежнага выданьня "Вольная Серабранка". Сярод іншых матэрыялаў газэта зьмяшчала інфармацыю аб сьвяткаваньні 90-годдзя абвяшчэньня БНР.
3166 2008-03-22 Напорка Алена ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Германовіч Ігар Менск, Ленінскі 10 б.в.
350 000 руб.
Актывістка партыі БНФ Алена Напорка была затрыманая разам з Марыяй Аліевай (БСДГ) увечары 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка падчас распаўсюд незалежнага выданьня "Вольная Серабранка". Сярод іншых матэрыялаў газэта зьмяшчала інфармацыю аб сьвяткаваньні 90-годдзя абвяшчэньня БНР.
3167 2008-03-21 Яшанаў Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 5 сут. Аляксандр Яшанаў быў затрыманы 21 сакавіка ў Гомелі разам з Дзянісам Грамыкам і Андрэем Стрыжаком падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэньня БНР. Міліцыя склала супраць Стрыжака, Грамыкі і Яшанава адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
3168 2008-03-21 Грамыка Дзяніс м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 5 сут. Дзяніс Грамыка быў затрыманы 21 сакавіка ў Гомелі разам з Андрэям Стрыжаком і Аляксандрам Яшанавым падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэньня БНР. Міліцыя склала супраць Стрыжака, Грамыкі і Яшанава адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
3169 2008-03-21 Стрыжак Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 7 сут. Андрэй Стрыжак быў затрыманы 21 сакавіка ў Гомелі разам з Дзянісам Грамыкай і Аляксандрам Яшанавым падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэньня БНР. Міліцыя склала супраць Стрыжака, Грамыкі і Яшанава адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
3170 2008-03-20 Цянюта Андрэй м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-03-21 Свірыдаў Ілля Гомель, Чыгуначны 10 сут. Маладафронтавец Андрэй Цянюта прэвінтыўна затрыманы ў Гомелі напярэдадні 25 сакавіка.
3171 2008-03-17 Кур'яновіч Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-18 Скугарава Натальля Менск, Савецкі 15 сут. Актывіст камапаніі "Jeans- за свабоду!" быў затрыманы падчас акцыі салідарнасьці з тыбецкім народам, якая адбылася 17 сакавіка ля Кітайскай амбасады ў Менску.
3172 2008-03-15 Каспяровіч Зьміцер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-03-17 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 12 сут. Зьмітра затрымалі 15 сакавіка супрацоўнікі ДАІ. У багажніку яго аўтамабіля знайшлі некалькі пачак налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “За эўрапейскую Беларусь” і міжнародную моладзевую арганізацыю Малады Фронт. У міліцыі на Зьмітра склалі пратакол, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы. Да суду Касьпяровіча трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
3173 2008-03-14 Хамайда Барыс м 23.5 ч.3 КаАП – «распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных» (былы 22.9) 2008-04-09 Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну 5 б.в.
175 000 руб.
Віцебскі апазыцыянэр атрымаў па пошце копію пастановы адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага раёну, якая пакарала яго штрафам ў памеры 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў) за гандаль у неналежным месцы. Барысу Хамайду паведамілі, што правапарушэньне было зафіксавана 14 сакавіка каля дому № 28 па вуліцы Леніна — знакамітага ў Віцебску “Сіняга дому”, дзе актывіст штодня распаўсюджвае недзяржаўныя газэты й часопісы. “За гандаль у неналежным месцы”, як напісана ў пастанове адміністрацыйнай камісіі, на спадара Хамайду накладзены штраф памерам 5 базавых велічынь.
3174 2008-03-14 Нягацін Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-03-15 Рубіс Тацяна Магілёў, Ленінскі 3 б.в.
105 000 руб.
А палове на дванаццатую ночы затрыманы каля пад’езда свайго дома двума міліцыянтамі патрульна-паставой службы. Нагодай для зьняволеньня сталіся нібыта непрыстойныя паводзіны актывіста. Паводле пратаколу затрыманьня, ён быў п’яны й лаяўся матам. Канфіскаваны дзясятак календарыкаў Беларускай службы “Радыё Свабоды”, некалькі асобнікаў недзяржаўнай газэты “Магілёўскі час”. Ноч з 14 на 15 сакавіка Сяргей Нягацін прабыў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 27-га сакавіка суд вынес рашэньне. Затрымлівалі і сьведчылі ў судзе супрацоўнікі міліцыі Мачэкін Пётр і Салабёнак Сяргей. Па іх словах, хлопец прыцягнуў да сябе ўвагу аб’ёмнай торбай і адсутнасьцю флікера.
3175 2008-03-14 Тульжанкова Марыя ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-17 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 10 б.в.
350 000 руб.
Навучэнку мастацкай вучэльні Марыну Тульжанкову затрымалі разам з Кастусём Жукоўскім ўвечары 14 сакавіка. Затрыманьне адбылося падчас канцэрту гурту “NRM” у гарадзкім цэнтры культуры г. Гомеля, дзе маладыя людзі раздавалі паштоўкі-запрашэньні да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
3176 2008-03-14 Жукоўскі Кастусь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-17 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 14 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Сябра аргкамітэту БХД Кастусь Жукоўскі быў затрыманы разам з Марыяй Тульжанковай ўвечары 14 сакавіка. Затрыманьне адбылося падчас канцэрту гурту “NRM” у гарадзкім цэнтры культуры г. Гомеля, дзе маладыя людзі раздавалі паштоўкі-запрашэньні да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
3177 2008-03-04 Сяргіец Максім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-05 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 5 сут. Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы 4 сакавіка ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду. Падчас допыту, які цягнуўся некалькі гадзінаў, міліцыянты зьневажалі затрыманых і нават ужывалі фізічную сілу.
3178 2008-03-02 Банько Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-03 Салігорск 3 сут. Моладзевы актывіст Зьміцер Банько быў затрыманы падчас сацыяльнага мітынгу ў Салігорску.
3179 2008-03-02 Шыла Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-03 Салігорск 15 сут. Дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла быў затрыманы 2 сакавіка ў Салігорску падчас мітынгу. Нагадаем, 2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу горада вышла каля 300 чалавек для ўдзелу сацыяльным мітынгу, што быў зладжаны мясцовымі грамадскімі актывістамі. Мітынг быў жорстка разагнаны міліцыянтамі і мінскім спецназам.
3180 2008-03-02 Марозаў Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-03 Менск, Цэнтральны 5 сут. Моладзевы актывіст быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні на масту каля дому, дзе да зьняволеньня жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Ноч Аляксей Марозаў правёў на Акрэсьціна, пра што супрацоўнікі міліцыі нават не паведамілі ягоным бацькам.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 [159] 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства