Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Даведка

  1. Каб атрымаць сьпіс цалкам, націсьніце кнопку "Шукаць".
  2. Калі выставіць значэньні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.
  3. У полі "Судзьдзя" знаходзіцца прозьвішча судзьдзі ці старшыні адміністратыўнай камісіі (ці іншай асобы якая вынесла прысуд)

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” поўныя зьвесткі пра факты перасьледу, прымацаваўшы да ліста сканаваную пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні альбо спасылкі на электронныя СМІ (ці сканы друкаваных крыніцаў інфармацыі), дзе распавядаецца пра факты перасьледу. Такую інфармацыю дасылайце на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 713 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 957 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3906

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 [131] 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2601 2009-05-13 Рузаў Пётр м 10.9 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» Баранавічы Уначы супрацоўнікі міліцыі затрымалі баранавіцкага актывіста «Маладога Фронту» Пятра Рузава. Затрыманьне праводзілася за нанясеньне графіці «Свабоду палітвязням!» і «Свабоду Аўтуховічу!» на сьцены мясцовага мясакамбіната ў цэнтры горада. Дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол. Вызвалены. Чакае суду.
2602 2009-05-12 Ладзіс Вікторыя ж Менск 12 траўня непаўнагадовая Вікторыя Ладзіс была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасьці разам з Паўлам Кур'яновічам. Падчас затрыманьня ў якога знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсьці на Марш “За незалежнасьць!”, запланаваны на 14 траўня. Дастаўленая ў РУУС Першамайскага раёна. Адпушчаная праз тры гадзіны без складаньня пратакола правапарушэньня як непаўнагадовая.
2603 2009-05-12 Кур'яновіч Павал 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2009-05-13 Ярмоленкаў Леанід Менск, Першамайскі 10 б.в.
350 000 руб.
12 траўня Павал Кур’яновіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасьці. Падчас затрыманьня ў яго знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсьці на Марш “За незалежнасьць!”, запланаваны на 14 траўня. Дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна, дзе складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Да суду актывіст знаходзіўся ў РУУС. Суд перанесены на 14 траўня, суддзя выклікала сведку, ахоўніка, які выклікаў міліцыю.
2604 2009-05-10 Касянчук Таццяна ж 10.9 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» Асіповічы, раённы Супрацоўнікамі міліцыі былі арыштаваныя актывісты «Маладога Фронту» Арцём Дубскі і Тацяна Касінчук за тое, што яны напісалі на сцяне заклік «Свабоду Аўтуховічу!», дастаўленыя ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня.
2605 2009-05-10 Дубскі Арцём м 10.9 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» 2009-06-10 Асіповічы, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
Супрацоўнікамі міліцыі былі арыштаваныя актывісты «Маладога Фронту» Арцём Дубскі і Тацяна Касінчук за тое, што яны напісалі на сцяне заклік «Свабоду Аўтуховічу!», дастаўленыя ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня.
2606 2009-05-07 Кузняцоў Пётр м 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Гомель, Цэнтральны Актывіст Пётр Кузняцоў прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 26-га траўня ў Цэнтральным РАУС складзены пратакол правапарушэньня.
2607 2009-05-07 Захаранка Юрый 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Гомель, Цэнтральны Грамадскі актывіст Юрый Захаранка прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 26-га траўня ў Цэнтральным РАУС складзены пратакол правапарушэньня.
2608 2009-05-07 Кацора Уладзімер м 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Гомель, Цэнтральны Праваабаронца Уладзімер Ккацора прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 20-га траўня на праваабаронцу ў Цэнтральным РАУС складзены пратакол правапарушэньня.
2609 2009-05-07 Паплаўны Анатоль м 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Гомель, Цэнтральны Праваабаронца Анатоль Паплаўны прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 26-га траўня на праваабаронцу ў Цэнтральным РАУС складзены пратакол правапарушэньня.
2610 2009-05-07 Палякоў Васіль м 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Гомель, Цэнтральны Старшыня Гомельскай абласной суполкі АГП Васіль Палякоў прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 20-га траўня старшы інспектар прафілактыкі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля капітан Шукель апытаў Васіля Палякова наконт ягонага ўдзелу ў акцыі. Гутарка з інспектарам міліцыі аформлена як пратакол апытаньня, а потым - як пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
2611 2009-05-07 Цітоў Аляксандр Магілёў Больш за тры гадзіны прабылі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва трое маладых людзей, якія разгарнулі на канцэрце гурту “Ляпіс Трубецкой” бел-чырвона-белыя сьцягі, калі музыкі пачалі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus”. Сярод іх Аляксандр Цітоў, адразу ж падбеглі амапаўцы, заламалі рукі, ударылі пад дых і зацягнулі ў машыну. У адзьдзеле міліцыі на затрыманых склалі пратакол апытаньня, копію якога адмовіліся даваць. Паведаміі, што затрыманыя пастаўленыя на фота-відэаўлік. Дапытваў хлопцаў старшы лейтэнант Вячаслаў Акуліч.
2612 2009-05-07 Маркаў Віталь м Магілёў, Ленінскі Больш за тры гадзіны прабылі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва трое маладых людзей, якія разгарнулі на канцэрце гурту “Ляпіс Трубецкой” бел-чырвона-белыя сьцягі, калі музыкі пачалі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus”. Сярод іх Маркаў Віталь, адразу ж падбеглі амапаўцы, заламалі рукі, ударылі пад дых і зацягнулі ў машыну. У адзьдзеле міліцыі на затрыманых склалі пратакол апытаньня, копію якога адмовіліся даваць. Паведаміі, што затрыманыя пастаўленыя на фота-відэаўлік. Дапытваў хлопцаў старшы лейтэнант Вячаслаў Акуліч.
2613 2009-05-07 Хамайда Барыс м 21.14 ч.2 КаАп - «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» 2009-06-03 Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну 3 б.в.
105 000 руб.
Барыса Хамайду затрымалі супрацоўнікі міліцыі за тое, што ён нібы «псуе выгляд горада». Б. Хамайда дастаўлены ў пастарунак, дзе на яго складзены пратакол правапарушэньня. Віцебскі абласны савет дэпутатаў прыняў рашэньне аб зацвярджэньні ў якасьці герба вобласьці выявы «Пагоні», і Барыс Хамайда «добраахвотна знаёміў гараджан з выявай вершніка. Два тыдні запар ён выходзіў да "сіняга дому" ў абласным цэнтры з карцінай «Пагоня», падоранай яму аднайменнай суполкай мастакоў і раздаваў інфармацыйныя ўлёткі.
2614 2009-05-07 Саротнік Андрэй м Менск Андрэй Саротнік, сакратар па асобых даручэннях Партыі БНФ, затрыманы супрацоўнікамі спецназу на выхадзе з сядзібы БНФ, калі накіроўваўся на ланцуг салідарнасьці, што ладзіўся сёньня як напамін пра зьніклага Юрыя Захаранку, былога міністра ўнутраных спраў. Датсаўлены ў Цэнт ральны РУУС г. Мнеску, праз пару гадзін вызвалены без складаньня пратаколаў.
2615 2009-05-07 Каліноўскі Антон м Менск Антон Каліноўскі, намесніка старшыні Моладзі БНФ, быў затрыманы супрацоўнікамі спецназу, калі накіроўваўся на ланцуг салідарнасьці, што ладзіўся сёньня як напамін пра зьніклага Юрыя Захаранку, былога міністра ўнутраных спраў. Затрыманы дастаўлены ў Цэнтральны РУУС г. Менску, праз пару гадзін адпушчаны без складаньня пратколу.
2616 2009-05-07 Канапацкі Вадзім Менск Вадзім Канапацкі, намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, быў затрыманы супрацоўнікамі спецназу, калі накіроўваўся на ланцуг салідарнасці, што ладзіўся сёння як напамін пра зьніклага Юрыя Захаранку, былога міністра ўнутраных спраў. Затрыманы дастаўлены ў Цэнтральны РУУС г. Менску, праз пару гадзін адпушчаны без складаньня пратколу.
2617 2009-05-07 Багдановіч Андрэй Дзяржынск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Маладога фронту Андрэя Багдановіча і трох паплечнікаў па дарозе ў Станькава - там юнакі мусілі праводзіць "Шоў Беларушчыны" у дзіцячым доме, а таксама перадаць кнігі на беларускай мове дзецям. Актывістаў без усялякіх тлумачэньняў зьнялі з маршруткі ў Дзяржынску, перакінулі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Цэнтральны РАЎС Менску. У РАЎСе затрыманых здымалі на відэакамэрусупрацоўнікі міліцыі Хацяновіч Дзмітрый Міхайлавіч і Нікіцін Андрэй Уладзіміравіч. Праз тры гадзіны вызваленыя. Багдановіч прасіў адваката, паказваючы дамову, але яму адмовілі.
2618 2009-05-07 Атакулава Маўлюда ж Дзяржынск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Маладога фронту Людвісю Атакулаву і трох паплечнікаў па дарозе ў Станькава - там юнакі мусілі праводзіць "Шоў Беларушчыны" у дзіцячым доме, а таксама перадаць кнігі на беларускай мове дзецям. Актывістаў без усялякіх тлумачэньняў зьнялі з маршруткі ў Дзяржынску, перакінулі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Цэнтральны РАЎС Менску. У РАЎСе затрыманых здымалі на відэакамэрусупрацоўнікі міліцыі Хацяновіч Дзмітрый Міхайлавіч і Нікіцін Андрэй Уладзіміравіч. Праз тры гадзіны вызваленыя. Атакулава прасіла адваката, паказваючы дамову, але ёй адмовілі.
2619 2009-05-07 Сенакосаў Станіслаў м Магілёў, Ленінскі На канцэрце групы «Ляпіс Трубяцкі» 7 траўня ў Магілёве затрыманы Станіслаў Сенакосаў і яшчэ 20 чалавек за ўзнятыя пад час песні «Freedom Belarus» бел-чырвона-белыя сьцягі. У залу клуба «Ліга», дзе праходзіў канцэрт, уварваліся супрацоўнікі міліцыі і пачалі выхопліваць тых, хто трымаў сьцягі. Затрымлівалі і тых, у каго на вопратцы ці заплечніках была нацыянальная сімволіка - невялікія бел-чырвона-белыя сьцягі і герб «Пагоня». Адпушчаны а 1-й ночы, не далі копіі пратаколу і не патлумачылі наступствы затрыманьня.
2620 2009-05-07 Ільін Міхаіл м Берасьце Затрыманы актывіст Маладога фронту Міхаіл Ільін і двое дзяўчат па незразумелых прычынах, на скрыжаваньні вуліцы Пушкінскай і бульвара Касманаўтаў да маладых людзей падышлі сем супрацоўнікаў міліцыі. Яны праверылі дакументы і заявілі, што ў маладых людзей нібыта падробленыя пашпарты. Пасьля гэтага актывістаў даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ўзялі адбіткі пальцаў, праверылі, ці не знаходзяцца яны ў стане алкагольнага ап'яненьня, зьнялі на відэа і фота. У 22.10 усе трое былі вызваленыя.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 [131] 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства