Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 [146] 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2901 2008-10-15 Ялавік Павел м Менск Прадпрымальнік затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на сталічным рынку "Шабаны" за распаўсюд сярод прадпрымальнікаў бюлетэня, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху. Паўла Ялавіка пратрымалі чатыры гадзіны ў пастарунку, але пратакола не склалі. У яго забралі больш за сто экземпляраў бюлетэняў і, нічога не патлумачыўшы, адпусцілі.
2902 2008-10-10 Рабянок Дзяніс м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) 2008-10-10 Сігай Ельск, раённы 30 б.в.
1 050 000 руб.
Ельскі раённы суд вынес завочна пастанову за парушэньне заканадаўства аб выбарах. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён, не будучы яшчэ сябрам ініцыятыўнай групы нібыта збіраў подпісы за дэмакратычнага кандыдата Гаўрыленку, хаця Гаўрыленка вылучаўся кандыдатам у дэпутаты праз партыйны пратакол, а ня шляхам збору подпісаў. Справа была распачатая пракурорам Юрыем Кушняруком. Позваў у суд не было. Судовую пастанову актывіст атрымаў толькі 21-га кастрычніка і абвінавачаны ва ўмысным ухіленьні ад судовага працэсу.
2903 2008-09-30 Рымашэўскі Віталь м Менск Затрыманы ўжо пасля праверкі білетаў і здачы рэчаў у багаж у мінскім аэрапорце падчас спробы выляцець на міжнародную канферэнцыю ў Берлін. Супрацоўнікі памежнай службы адвялі ў адмысловы пакой і прымусілі выключыць тэлефон. Адпушчаны пасьля асабістага дагляду і дагляду рэчаў.
2904 2008-09-28 Пятроўскі Сяргей м Менск Затрыманы на ст. метро "Кастрычніцкая" пасьля ўдзелу ў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Адпушчаны праз некалькі гадзінаў.
2905 2008-09-28 Паўленка Георгій м Менск Затрыманы на ст. метро "Кастрычніцкая" супрацоўнікамі міліцыі пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Праз некалькі гадзін адпушчаны без складаньня пратаколу.
2906 2008-09-28 Зубараў Андрэй м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі позна вечарам пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы на станцыі метро "Кастрычніцкая". Адпушчаны праз некалькі гадзін.
2907 2008-09-28 Швед Уладзімер м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі побач з кватэрай намесьніка старшыні Маладога Фронту Артура Фінькевіча. Дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі, адпушчаны праз пэўны час.
2908 2008-09-27 Міхальчанка Святлана ж Сьветлагорск Затрыманая супрацоўнікамі міліцыці за правядзеньне агітацыі разам з іншымі даверанымі асобамі дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Дайнэкі, дастаўленая ў аддзяленьне міліцыі. Канфіскаваныя 56 асобнікаў газеты “Таварыш”, 15 інфармацыйных бюлетэняў “Глыток паветра” і 75 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня “Выбары ‘08”. Займаўся гэтым намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Прыкалоцін Аляксандр Анатольевіч ў прысутнасці начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў маёра міліцыі Русіновіча Уладзіміра Аляксеевіча. Супрацоўнікі міліцыі зладзілі агляд кватэры Міхальчанкі. Працэдура адбывалася цягам 4-х гадзінаў.
2909 2008-09-27 Шэвяленка Сяргей м Сьветлагорск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі разам з іншымі даверанымі асобамі дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Дайнэка за правядзенне агітацыі, дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі. Адушчаны праз 2 гадзіны.
2910 2008-09-27 Ахрамчук Віктар м Сьветлагорск Затрыманы разам са Святланай Міхальчанка і Сяргеем Шэвяленка, за правядзенне агітацыі за Сяргея Дайнеку, дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дастаўленыя міліцыяй у раённы аддзел унутраных спраў. Віктар Ахрамчук, Святлана Міхальчанка і Сяргей Шэвяленка, давераныя асобы дэмакратычнага кандыдата. Праз 2 гадзіны Віктар быў адпушчаны.
2911 2008-09-25 Дзесяцік Віктар м Затрыманы на памежным пераходзе Баброўнікі-Пагранічны. У машыне Віктара Дзесяціка, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) знойдзены 40 асобнікаў афіцыйнай газеты “Ніва” – тыднёвіка беларусаў Польшчы. Грамадскага актывіста трымалі на мяжы ажно 6 гадзін. Газеты канфіскаваныя.
2912 2008-09-25 Акопаў Карэн м Менск Затрыманы за распаўсюд налепак, дастаўлены для разбіральніцтва ў гарадскі аддзел міліцыі № 2, што на вул. Адзінцова. Адпушчаны праз некалькі гадзін.
2913 2008-09-25 Прэдка Зьміцер м Менск Сябра ГА БНФ "Адражэньне" Зьміцер Прэдка затрыманы за распаўсюд у адным зь інтэрнатаў Зялёнага Лугу незалежную інфармацыю аб выбарах з вытрымкамі з выбарчага заканадаўства. У памяшканьні інтэрната Зьміцер быў груба затрыманы дружынай, якая дзейнічала ў адпаведнасьці з загадам кіраўніка інтэрнатаўскай дружыны і ідэоляга Дзмітрыя Фёдаравіча Кузьняцова, які зьяўляецца сябрам акруговай выбарчай камісіі па Ўсходняй выбарчай акрузе № 107. Адпушчаны без складання пратаколу.
2914 2008-09-25 Сцепаненка Аляксандр м Менск Аляксандр Сцепаненка і Раман Багдановіч затрыманыя за распаўсюд газеты 'Глыток паветра' і 'Народную волю'. Актывісты былі дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымліваў супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры. Пратакол не складаўся.
2915 2008-09-25 Багдановіч Раман м Менск Раман Багдановіч, актывіст "Маладых дэмакратаў" і Аляксандр Сцепаненка затрыманыя ў Менску за распаўсюд газеты 'Глыток паветра' і 'Народную волю', дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымаў моладзь супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры. Пратаколы не складаліся. Пазней у аддзел прыбыў намеснік начальніка міліцыі грамадзянскай бяспекі і заявіў, што Багдановіч і Сцепаненка затрыманыя для высвятленьня асобы.
2916 2008-09-24 Марцалеў Сяргей м Бяроза Затрыманы супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі разам з Ігарам Салаўём і Яўгенам Пракуратам, даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча. Усе дастаўленыя ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Пасля дагляду рэчаў, адпушчаныя.
2917 2008-09-24 Салавей Ігар м Бяроза Затрыманы супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі разам з даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча Яўгенам Пракуратам і Сяргеем Марцалевым. Усе былі дастаўленыя ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Пасля агляду рэчаў, адпушчаныя.
2918 2008-09-24 Пракурат Яўген м Бяроза Пракурат Яўген, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча, разам з Ігарам Салаўём і Сяргеем Марцалевым затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, даставілі ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Міліцыянты запрасілі панятых, каб правесьці дагляд рэчаў. Праз некалькі гадзін адпушчаныя.
2919 2008-09-23 Цянюта Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-09-24 Гомель, Чыгуначны 7 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Цянюта быў зьняты з цягніка, што накіроўваўся ў Менск. Міліцыянты абвінавацілі актывіста ў тым, што ён ухіляецца ад судовага працэсу і пратрымалі да раніцы ў ізалятары. Цянюта пакараны за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг на Дзень гораду.
2920 2008-09-23 Высоцкі Сяргей м Сяргея Высоцкага, лідэра незарэгістраванай Партыі Свабоды, памежнікі высадзілі з цягніка на беларуска-украінскай мяжы, дастаўлены ў дзяжурную частку, адпушчаны праз некалькі гадзін. У пашпарт без тлумачэнняў пастаўленая пячатка аб забароне выязджаць за межы краіны.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 [146] 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства