Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 [147] 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2921 2008-09-22 Гаўруцікаў Сяргей м Віцебск Сяргей Гаўруцікаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Ігара Каныгіна. Яго затрымалі за распаўсюд улётак. Тэкст улёткі растлумачваў грамадзянам патрабаванні Еўразвязу па змене беларускага выбарчага заканадаўства, утрымліваў інфармацыю пра парушэнні пры фармаванні выбарчых камісій, а таксама чаму цяперашнія выбары нельга прызнаць легітымнымі. Гаўруцікаў дастаўлены ў РАУС Першамайскага раёна г. Віцебска, дзе ўзятае тлумачэнне і складзены пратакол аб выняцці 260 улётак. Праз дзве гадзіны адпушчаны.
2922 2008-09-22 Сіліверст Васіль м Ельск Васіль Сіліверст, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленкі, затрыманы маёрам міліцыі а 22-й гадзіне маёрам міліцыі Калеснікам і дастаўлены ў дзяжурную частку Ельскага райаддзелу міліцыі. Нагодай для затрымання сталася адсутнасць флікера. Затрыманне суправаджалася абразай у бок Васіля Сіліверста і пагрозамі пасадзіць за краты.
2923 2008-09-21 Данілава Святлана ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2008-11-21 Ананіч Алена Менск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Актывістка з Барысава была затрыманая за распаўсюд перадвыбарчых улётак з заклікам да байкоту. Дастаўленая ў РАУС, дзе ў дачыненьні да распаўсюдніцы быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, які быў адасланы па месцы жыхарства Данілавай у Пракуратуру Барысаўскага раёну. У РАУСе жанчыну пратрымалі каля 15 гадзінаў. Роўна праз 2 месяцы пасьля затрыманьня суд вынес пастанову без удзелу ў працэсе Сьвятланы.
2924 2008-09-21 Іваноў Кастусь м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Полацак 50 б.в.
1 750 000 руб.
На Іванова Кастуся быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 – “распаўсюд інфармацыйных выданьняў без выходных дадзеных”
2925 2008-09-21 Круткін Алесь м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Полацак 50 б.в.
1 750 000 руб.
Аштрафаваны за распаўсюд газэт, прысьвечаных кампаніі “БАЙКОТ 2008!”. Складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 – “распаўсюд інфармацыйных выданьняў без выходных дадзеных”, па якім яму пагражае да 50 базавых велічынь штрафу. Адпушчаны пад распіску, што ён зьявіцца ў суд па першым патрабаваньні.
2926 2008-09-18 Саколін Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-09-18 Савасьцян Людміла Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін. Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання».
2927 2008-09-18 Лаўрэцкі Сцяпан м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-09-18 Рэлява Аксана Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін. Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання».
2928 2008-09-15 Скрабец Яўген м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-09-16 Харытанюк Берасьце, Маскоўскі 5 сут. На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Скрабца Яўгена склалі пратакол ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ. Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся.
2929 2008-09-15 Ільін Міхаіл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-09-16 Харытанюк Берасьце, Маскоўскі 5 сут. На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Міхася Ільіна склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ. Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся.
2930 2008-09-13 Цянюта Андрэй м 166 КаАП – «непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі» 2008-09-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны РАУС 7 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
У Гомелі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю. Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена. Напачатку хлопца прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі на вуліцы Мазурава, а затым — у Цэнтральны РАУС. Супраць яго склалі некалькі пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.Ноч спадар Цянюта правёў у халодным пакоі, седзячы на бэтоннай падлозе. Уранку, калі міліцыянты да пачатку суду хацелі адвезьці Андруся ў ізалятар часовага затрыманьня, ён запатрабаваў лекара, бо з-за моцнай прастуды пачуваў сябе вельмі кепска. Яго адпусьцілі бяз позвы ў суд. Атрымаўшы мэдычную дапамогу, Андрусь зьехаў з Гомеля.
2931 2008-09-07 Макарэвіч Сяргей м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-09-24 Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргея Макарэвіча затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары». У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў).
2932 2008-09-07 Амельчанка Іван м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-09-24 Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Івана Амельчанку затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары». Ва УУС Ленінскага раёна сталіцы актывіста даставілі ў 23 гадзіны. Усю ноч Амельчанка правеў пад арыштам. Вызвалілі актывіста толькі ў 11 раніцы. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў).
2933 2008-09-05 Ханяўка Вадзім м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) 2008-09-06 Менск, Савецкі 15 сут. Моладзевага актывіста Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня. Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку затрымалі ў цэнтры гораду раніцою 5 верасьня і абвінавацілі ў знаходжаньні ў грамадзкім месцы ў п'яным выглядзе.
2934 2008-08-28 Скрабец Яўген м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) Менск, Ленінскі У Берасьці па падазрэньні ў нанясеньні надпісу "БАЙКОТ" на помнік Леніну, які стаіць на аднайменнай плошчы, 28 жніўня быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Яўген Скрабец. У Ленінскім РАУСе на Я.Скрабца быў складзены пратакол. Актывіст падазраецца ва ўчыненьні правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нанясеньне надпісу на помнік. У актывіста была канфіскавана фотакамэра, якую пасля агляду яму вярнулі. У 17.50 маладафронтавец быў адпушчаны на волю.
2935 2008-08-27 Салаш Сяргей м 9.2 КаАП – «паклёп» 2008-09-10 Бачышча Алена Барысаў, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
10 верасня суддзя Барысаўскага раённага суда Алена Бачышча прызнала незарэгістраванага прэтэндэнта ў кандыдаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 Сяргея Салаша вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, якое падпадае пад дзеянне артыкула 9.2 КаАП РБ ("Паклёп") і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь. Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкар сярэдняй школы №11 (зараз -- сакратар акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62) Таццяна Стасава абвінавацілі Салаша ў тым, што ён назваў іх "фальсіфікатарамі выбараў". Абвінавачанне падтрымалі сведкі -- супрацоўнікі Барысаўскага райвыканкама Малеін і Данская. Адвакат Салаша Павел Сапелка мае намер абскардзіць рашэнне Барысаўскага суда ў вышэйстаячай судовай інстанцыі.
2936 2008-08-20 Круткін Алесь м 26.1 КаАП – «нез'яўленне ў ваенкамат» (былы 25.1) 2008-08-20 Абрамава Натальля Полацак 2 б.в.
70 000 руб.
Алесь Круткін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў, за тое, што не прыйшоў у ваенкамат. Судзьдзя полацкага гарсуду спадарыня Абрамава прызнала актывіста "Маладога фронту" Алеся Круткіна парушальнікам правапарадку за тое, што ён нібыта праігнараваў першы выклік у ваенкамат, каб пазьбегнуць службы ў войску.
2937 2008-08-18 Лукша Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-08-28 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 10 сут. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Лукша быў прысуджаны судом Ленінскага раёна Менска да 10 сутак арышта за распаўсюджванне газеты «Выбар», у якой змяшчаліся заклікі да байкоту маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў» і пратэстаў супраць магчымых фальсіфікацый вынікаў «выбараў». Суддзя Міхаіл Хома прызнаў Паўла Лукшу вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КААП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве). У газеце «Выбар» большасць артыкулаў была прысвечаная тэме байкота маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў», а таксама быў надрукаваны артыкул «Твой голас можа быць пачуты толькі на Плошчы» з заклікам выходзіць 28 верасня, у 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, у выпадку калі вынікі «выбараў» будуць сфальсіфікаваныя.
2938 2008-08-11 Атакулава Маўлюда ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-08-12 Менск, Цэнтральны 10 сут. Авістка была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі каля амбасады Расеі 11 жніўня. Такую пастанову прыняў 12 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску. Атакулаву абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).
2939 2008-08-08 Кур'яновіч Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-08-11 Менск, Маскоўскі 15 сут. На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны судом Маскоўскага раёна беларускай сталіцы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. Яго прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве".
2940 2008-08-01 Шчапёткіна Тамара ж

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 [147] 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства