Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Дата затрыманьня:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Арышт: ад да сутак
Штраф: ад да
Шукаць у дадатковай інфармацыі:
Абнуліць

Даведка

  1. Каб атрымаць сьпіс цалкам, націсьніце кнопку "Шукаць".
  2. Калі выставіць значэньні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.
  3. У полі "Судзьдзя" знаходзіцца прозьвішча судзьдзі ці старшыні адміністратыўнай камісіі (ці іншай асобы якая вынесла прысуд)

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” поўныя зьвесткі пра факты перасьледу, прымацаваўшы да ліста сканаваную пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні альбо спасылкі на электронныя СМІ (ці сканы друкаваных крыніцаў інфармацыі), дзе распавядаецца пра факты перасьледу. Такую інфармацыю дасылайце на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040454 базавыя велічыні на 718 чалавек (колькасць выпадкаў — 885)

Арышты:

Арыштавана 959 чалавек на 12219 сутак (колькасць выпадкаў — 1212)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:

Тыпы інцыдэнтаў:
Артыкулы:

Усяго: 3903

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 [148] 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2941 2008-07-30 Жукоўскі Кастусь 16.3 ч. 2 КаАП – «пранікненьне ў зону радыёактыўнага забруджваньня мясцовасьці» 2008-08-15 Мажэйка С Ветка, Веткаўскі раенны суд 30 б.в.
1 050 000 руб.
Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ). - 30 ліпеня ен займаўся зборам подпісаў па сваёй акрузе і вырашыў заехаць у вёску Бяседь Веткаўскага раёна. Па дарозе яго спыніў патруль і спытаў дазвол на знаходжанне ў гэтым месцы. Дазволу ў яго не было. Але і дарожных знакаў, забараняючых уезд у гэтую зону, або папераджальных, таксама не было. Быў нейкі самаробны слупок з надпісам "уезд забаронены", вельмі падобны на плён дзіцячай творчасці, але не дарожны знак. У судзе К. Жукоўскі растлумачыў, што дарожныя знакі павінны быць аформленыя іншым чынам, паводле ПДР. З пастановай Кастусь прэтэндэнт у кандыдаты не згодзен і намерваецца абскардзіць рашэнне Веткаўскага суда ў Гомельскім абласным судзе.
2942 2008-07-26 Азарка Наста 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» 2008-07-26 Гвозд Дзьмітрый Нясьвіж, раённы 90 б.в.
3 150 000 руб.
Затрымана 26 ліпеня 2008 года ў 00-00 гадзін па вуліцы Ленінскай у г. Нясьвіжы. Абвінавачана ў непадпарадкаваньні законным патрабаваньням службовай асобы.
2943 2008-07-11 Паўлоўскі Кірыл 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-07-17 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 10 сут. Паўлоўскі Кірыл быў затрыманы 11 ліненя на пр.Незалежнасці 19, пасля чаго дастаўлены ў Цэнтральны РАУС г. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве-арт. 17.1 КаАП РБ.
2944 2008-07-11 Cтажараў Віталь 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-07-17 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 15 сут. Стажараў Віталь быў затрыманы 11 ліненя на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, пасля чаго дастаўлены ў Цэнтральны РАУС г.Менска. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве-арт. 17.1 КаАП РБ.
2945 2008-07-10 Хамайда Барыс 148 КаАП – «гандль у неналежным месцы» 2008-08-13 Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну 6 б.в.
210 000 руб.
Віцебскі актывіст апазіцыі Барыс Хамайда аштрафаваны на 200 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняла 13 жніўня адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска. Камісія разгледзела міліцэйскі пратакол у адносінах да Хамайды. Як зазначана ў пратаколе, 10 ліпеня ў цэнтры Віцебска супрацоўнік міліцыі ў цывільным купіў у Хамайды газету "Народная воля", а затым паказаў міліцэйскае пасведчанне і адвёз у Чыгуначны РАУС, дзе на Хамайду склалі пратакол аб парушэнні правілаў гандлю.
2946 2008-06-23 Рузаў Пётр 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-06-24 Баранавічы 7 сут. Актывістаў "Маладога Фронту" Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава затрымалі ўначы у г. Баранавічы, калі яны разьлеплівалі партрэты палітвязьня Андрэя Кіма, і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
2947 2008-06-23 Ластавецкі Арцём 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-06-24 Баранавічы 7 сут. Актывістаў "Маладога Фронту" Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава затрымалі ўначы у г. Баранавічы, калі яны разьлеплівалі партрэты палітвязьня Андрэя Кіма, і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
2948 2008-06-19 Кучынская Любоў 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» 2008-07-31 Мельнікаў Аляксандр Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Маскоўскага раёна 5 б.в.
175 000 руб.
Аштрафавана за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў-арт. 21.14 КаАП
2949 2008-06-12 Атрошчанкаў Аляксандр 24.1 КаАП – «непавага да суду» 2008-04-23 Менск, Цэнтральны 15 сут. 23 красавіка 2008г., калі судзьдзя Ільіна зачытвала прысуд у крымінальнай справе, якую назвалі “справай 14-ці”, нехта з судовай залі яе абразіў. Судзьдзя загадала спэцназаўцам затрымаць дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. На яго ў кабінэце суду быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 24.1. КаАП РБ "непавага да суду"
2950 2008-06-08 Віталь Ізотаў 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-06-09 Лагойск, раённы Віталь Ізотаў быў затрыманы 8 чэрвеня ў Лайгойскім спартовым комплексе, дзе адбываўся "Бітлз Фэст". Маладога чалавека затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі. Ён быў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пры затрыманьні з боку міліцыянтаў выкарыстоўвалася фізічная сіла. ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ.
2951 2008-06-03 Сіўчык Вячаслаў 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2008-06-04 Тулейка Вячаслаў Менск, раённы 10 сут. Старшыня секцыі "Мемарыял" Беларускага добаахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве — падвядзеньні вынікаў фотаконкурсу беларускай службы "Радыё Свабода" ("Маё фота — мае Курапаты"), якое прайшло ва ўрочышчы 3 чэрвеня. Супрацоўнікі Мінскага РУУС затрымалі В.Сіўчыка ў Курапатах напярэдадні цырымоніі памінаньня ахвяраў сталінізму ў сувязі з 20-годдзем адкрыцьця сьвету трагедыі ўрочышча.
2952 2008-05-29 Чыгір Алесь 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-10-01 Клімаў Аляксей Бабруйск 10 сут. 65 б.в.
2 270 000 руб.
Судовая справа была заведзена на Чыгіра пасля выпадка з таксістам, які 29 траўня вёз Аляксандра разам з дачкой і жонкай дахаты. Таксоўшчык адмовіўся даць чэк (касавага апарата ў яго не было), і завёз пасажыра ў пастарунак. Пасля гэтага Аляксандра Чыгіра абвінавацілі ў пагрозах у адрас таксоўшчыка, пашкоджанні машыны і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Негледзячы на нанесеныя міліцыянтамі пабоі, іх дзеянні былі прызнаны судом правамернымі, а Чыгіра пакаралі 10 суткамі арышта і штрафамі.
2953 2008-05-29 Чыгір Алесь 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы», 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-05-30 Чарапуха Натальля Бабруйск Актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Чыгір, быў затрыманы ўвечары 29 траўня ў Бабруйску, напярэдадні візіту лідэра Руху Аляксандра Мілінкевіча, заплянаванага на 31 траўня. Пры затрыманьні з боку міліцыянтаў ужывалася фізічная сіла. СПРАВА АДПРАЎЛЕНАЯ НА ДАПРАЦОЎКУ.
2954 2008-05-27 Азарка Наста 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» 2008-06-11 Севярэнь В.С. Нясьвіж, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
11 чэрвеня Адміністратыўная камісія пры Нясьвіжскім раённым выканаўчым камітэце аштрафавала Анастасію Азарка за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў-арт. 21.14 КаАП.
2955 2008-05-17 Гаўрыленка Мікалай 17.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы», 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-06-16 Касінскі С. М. Лельчыцы 10 б.в.
350 000 руб.
16 чэрвеня Лельчыцкі РАУС аштрафаваў Гаўрыленка Мікалая на 350000 рублёў –арт.17.1, 17.3 КаАП
2956 2008-05-16 Ластавецкі Арцём 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» 2008-05-17 Баранавічы 2 б.в.
70 000 руб.
У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі. Хлопца абвінавацілі ў нанясеньні палітычных графіці, якіх у Баранавічах за адну ноч зьявілася больш за 200.
2957 2008-05-15 Сцешык Яраслаў 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2008-05-16 Менск, Цэнтральны 5 сут. 15 траўня пазаштатны карэспандэнт газеты «Наша Ніва» Яраслаў Сьцешык знаходзіўся ў месцы правядзеньня вулічнага апытаньня, якое ладзілі ўдзельнікі моладзевага руху «Бунт» каля гандлёвага дому «На Нямізе». Сам жуналіст у судзе паведаміў, што ён толькі фатаграфаваў гэтую акцыю, і што супрацоўнікі міліцыі пагражалі яму «непрыемнасьцямі» з-за таго, што ён здымае іх твары.
2958 2008-05-15 Мілінкевіч Аляксандр 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2008-05-15 Салігорск 20 б.в.
700 000 руб.
Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы 15 траўня ў Салігорску, дзе на мясцовым рынку праходзіла яго сустрэча з жыхарамі. На судовы працэс не былі дапушчаныя журналісты.
2959 2008-05-14 Круткін Алесь 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2008-05-15 Світык Вікторыя Полацак 35 б.в.
1 225 000 руб.
Актывіст "Маладога фронту" Алесь Круткін быў затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!". Гэта ўжо 4 пратакол за 2008 год, складзены на Алеся па гэтым артыкуле адміністратыўнага кодэкса.
2960 2008-05-14 Сакалоў Зьміцер 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2008-05-15 Світык Вікторыя Полацак 10 б.в.
350 000 руб.
Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Сакалоў затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!".

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 [148] 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства