Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 [145] 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2881 2008-11-02 Багдановіч Юры м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) Менск Затрыманы і зьбіты супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным за просьбу патлумачыць сітуацыю з сябрам, якога хацелі забраць з-за адсутнасьці пашпарту на плошчы пасьля сьвяткаваньня Дзядоў. У пастарунку хлопца абражалі і склалі пратакол нібыта ён лаяўся і нападаў на супрацоўніка міліцыі. Ноч правёў у пастарунку, на ранак адпушчаны без тлумачэньняў.
2882 2008-10-31 Казека Уладзімір м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2008-11-03 Драгічын, адміністратыўная камісія 20 б.в.
700 000 руб.
31 кастрычніка міліцыянты ў доме кіраўніка Драгічынскай суполкі Партыі БНФ зладзілі ператрус, падчас якога было канфіскавана амаль дзьве тысячы асобнікаў газэты «Тут і цяпер», за якую і быў аштрафаваны.
2883 2008-10-30 Семянюк Сяргей м Менск Затрымалі 30 кастрычніка каля ГУМа ў Менску падчас раздачы ўлётак аб акцыі, прысьвечанай Дню памяці продкаў "Дзяды", якая адбудзецца 3 лістапада. Адпусьцілі без складаньня пратаколаў. http://naviny.by/rubrics/politic/2008/10/30/ic_news_112_300772/
2884 2008-10-30 Койпіш Антон м Затрымалі 30 кастрычніка каля ГУМа ў Менску падчас раздачы ўлётак аб акцыі, прысьвечанай Дню памяці продкаў "Дзяды", якая адбудзецца 3 лістапада. http://naviny.by/rubrics/politic/2008/10/30/ic_news_112_300772/
2885 2008-10-29 Койпіш Антон м Менск Актывіст Моладзі БНФ затрыманы ўвечары ў мікрараёне Вясьнянка за раскідваньне па скрынях улётак-запрашэньняў на дазволены мітынг-шэсьце Дзяды 2 лістапада. На службовай машыне міліцыянты адвезьлі Антона ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, дзе яго дапытваў старэйшы лейтэнант Дзьмітры Кірыльчанка, які пагражаў актывісту адміністрацыйнай справай паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Праз некаторы час адпушчаны без складаньня пратакола. Канфіскаваныя 2500 улётак з запрашэньнем на Дзяды.
2886 2008-10-29 Пашкевіч Міхась м Менск Затрыманы з Франакам Вячоркам супрацоўнікамі міліцыі ў Палацы Рэспублікі, дзе адбывалася паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу. Актывісты хацелі перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншыя аспэкты ўнутранай палітыкі дзяржавы. Супрацоўнікі міліцыі забаранялі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас затрыманьня. Адпушчаныя праз пэўны час.
2887 2008-10-29 Вячорка Франак м Менск Затрыманы з Міхаілам Пашкевічам супрацоўнікамі міліцыі ў Палацы Рэспублікі, дзе адбывалася паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу. Актывісты хацелі перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншыя аспэкты ўнутранай палітыкі дзяржавы. Супрацоўнікі міліцыі забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Адпушчаныя праз пэўны час.
2888 2008-10-29 Чувак Канстанцін м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Пінск Затрыманы разам з Алесем Любянчуком і Ігарам Салаўём за ўдзел у акцыі на плошчы Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку». Дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
2889 2008-10-29 Любянчук Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Пінск Затрыманы разам з Ігарам Салаўём і Канстанцінам Чуваком за ўдзел у акцыі на плошчы Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку». Дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
2890 2008-10-29 Салавей Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Пінск Затрыманы разам з Алесем Любянчуком і Канстанцінам Чуваком за ўдзел у акцыі на плошчы Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку». Дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
2891 2008-10-28 Сяргееў Уладзімір м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках. Уладзімір Сяргееў таксама як і Баразенка праходзіў па “справе 14-ці” і быў пакараны штрафам у тры з паловай мільёны рублёў. Яго, як і іншых удзельнікаў працэсу, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас акцый прадпрымальнікаў 10 і 21 студзеня.
2892 2008-10-28 Кандрашоў Міхась м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках.
2893 2008-10-28 Дзьякава Паліна ж Менск Затрыманая супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўленая ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі яе пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаная без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках.
2894 2008-10-28 Вінярскі Максім м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках.
2895 2008-10-28 Вусікаў Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-10-28 Сарока Ірына Магілёў, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Суд пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава за правядзеньне пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму. Інвалід патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне. Падчас пікету інвалід трымаў транспарант са словамі “Хто скраў мае льготы?”. Свае тлумачэньні суду далі міліцыянт, супрацоўнік дэпартамэнту аховы Максім Прэнс. Двое міліцыянтаў, якія фігуравалі ў справе як сьведкі, Бурмістраў і Загорскі, у суд не прыйшлі.
2896 2008-10-20 Аляксандраў Мікалай м 10.10 КаАП – «за неналежнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян» Берасьце Аляксандраў Мікалай, рэдактар недзяржаўнага выдання «Брестский курьер» быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе мусіў даць тлумачэньні наконт скаргаў, накіраваных на газету двума жыхарамі Брэста. У выніку на сп. Аляксандрава склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні «за неналежнае выкананьне заканадаўства аб зваротах грамадзян»
2897 2008-10-16 Гацура Таццяна ж Супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАЎС спынілі машыну намесніцы старшыні БХК Таццяны Гацуры на трасе "Брэст-Менск", праверылі багаж (з сабой яна везла торбы з кнігамі, мастацкай літаратурай), перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі без растлумачэння прычын такой пільнай увагі.
2898 2008-10-16 Лапеха Ігар м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-13 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Выкладчык затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за пратэст супраць сьпілоўваньня дрэваў на Тэлеграфным завулку. Ён часова спыніў працу брыгады, калі цэлымі заставаліся яшчэ некалькі дрэваў. Дастаўлены ў мясцовы аддзел міліцыі, дзе былі складзеныя два пратаколы адміністратыўных парушэньняў. Адпушчаны праз пэўны час.
2899 2008-10-16 Крапівіна Надзея ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-13 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 25 б.в.
875 000 руб.
Затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за пратэст супраць спілоўваньня дрэваў на Тэлеграфным завулку. Складзеныя два пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. Адпушчаная праз пэўны час.
2900 2008-10-16 Дмухоўскі Эдвард м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-13 Гародня, Ленінскі 5 б.в.
175 000 руб.
Актывіст руху "За свабоду" затрыманы за пратэст супраць таго, што ў Тэлеграфным завулку рабочыя сьпілоўвалі дзевяць дрэваў. Складзены пратакол правапарушэньня. Адпушчаны праз пэўны час.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 [145] 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства