Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4040452 базавая велічыня на 711 чалавек (колькасць выпадкаў — 884)

Арышты:

Арыштавана 956 чалавек на 12207 сутак (колькасць выпадкаў — 1211)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 3902

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 [136] 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
2701 2009-03-25 Аляксандраў Валеры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-27 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі 25 сакавіка затрыманы сябра КХП-БНФ Валеры Аляксандраў, які разам з паплечнікамі разагарнуў бел-чырвона-белыя сцягі на Дзень Волі, дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Да суда адпушчаны, бо мае інваліднасьць. Суд перанесены на 27-га сакавіка.
2702 2009-03-25 Базараў Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-26 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі 25 сакавіка затрыманы сябра БХД Ігар Базараў, які разам з паплечнікамі разагарнуў бел-чырвона-белыя сцягі на Дзень Волі, дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Ноч да суда правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
2703 2009-03-25 Каваленка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі актывіст КХП Сяргей Каваленка, які разам з паплечнікамі выйшаў са сцягамі да Ратушы ў Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС. Складзены пратакол правапарушэньня.
2704 2009-03-25 Трыфанаў Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-03-25 Цалкова Алена Гомель, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Затрыманы на чыгуначным вакзале актывіст партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Трыфанаў, які збіраўся ў Менск на акцыю, прысвечанай Дню Волі. Дастаўлены ў пастарунак Цэнтральнага раёну, складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэньне грамадзкага парадку. Суд прысудзіў да 30 базавых велічыняў у якасці пакараньня.
2705 2009-03-25 Жукоўскі Кастусь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-03-25 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 3 сут. Затрыманы на чыгуначным вакзале актывіст партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастусь Жукоўскі, які збіраўся ў Менск на акцыю, прысвечанай Дню Волі. Дастаўлены ў пастарунак Цэнтральнага раёну, складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэньне грамадзкага парадку. Суд прысудзіў да 3 сутак арышту.
2706 2009-03-19 Вінярскі Максім м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны.
2707 2009-03-19 Ладуцька Алег м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны.
2708 2009-03-15 Іваноў Кастусь м Віцебск, Чыгуначны Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі віцебскі актывіст БХД Кастусь Іваноў каля ўнівермагу ў Віцебску, дзе хлопец раздаваў мінакам улёткі, адмыслова прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі. Ва ўлётках былі пералічаныя артыкулы, якія гарантуюць грамадзянам правы на атрыманьне праўдзівай інфармацыі, на свабоду сходаў і вольнае выказваньне палітычных меркаваньняў. А таксама прыклады таго, што гэтыя правы парушаюцца ў Беларусі і , у прыватнасьці, у Віцебску. Актывіст дастаўлены ў Чыгуначны РАУС Віцебска, некалькі дзесяткаў улётак, якія ён не пасьпеў раздаць канфіскаваныя. Адпушчаны без складання пратаколу правапарушэньня.
2709 2009-03-12 Рэпін Валер м
2710 2009-03-07 Масеціч Аляксей м Бяроза Затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" за расклейку налепак з выявай сцягу еўразвязу. Дастаўлены ў РАУС г. Бярозы Берасцескай вобласці, адпушчаны праз тры гадзіны. Налепкі канфіскаваныя.
2711 2009-03-06 Круглова Марта ж Менск Супрацоўнікамі АМАПу затрыманая моладзевая актывістка Марта Круглова за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывістку ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі.
2712 2009-03-06 Пятрова Ірына ж Менск Супрацоўнікамі АМАПу затрыманая моладзевая актывістка Ірына Пятрова за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывістку ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі.
2713 2009-03-06 Ігнатовіч Уладзімір м Менск Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Уладзімір Ігнатовіч за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі.
2714 2009-03-06 Ладуцька Алег м Менск Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Алег Ладуцька за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі.
2715 2009-03-06 Вінярскі Максім м Менск Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Максім Вінярскі за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі.
2716 2009-03-03 Пачобут Анджэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Гародня Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на Анджэя Пачобута - журналіста “Газэты выборчай” і сябра галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, Анджэй Пачобут абвінавачваецца міліцыянтамі ў тым, што прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся 17 студзеня бягучага года каля будынка праўладнага саюза палякаў на Беларусі.У той дзень некалькі сот чалавек, пераважна польскага паходжання, спрабавалі прайсьці ў Дом польскі, але былі спыненыя супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.Сам Анджэй Пачобут лічыць, што захады міліцыянтаў носяць правакацыйны характар і накіраваныя на тое, каб перашкодзіць правядзенню 7 з’езда арганізацыі, які павінен адбыцца 14-15 сакавіка.
2717 2009-03-02 Рэвякоў Багуслаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, камісія па справах непаўнагадовых Непаўнагадовы актывіст “Маладога Фронту” Багуслаў Равякоў і яшчэ чатыры актывісты затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Двух непаўналетніх актывістаў, адзін з якіх Багуслаў, адпусьцілі пад подпіс бацькам. Іх адміністрацыйныя пратаколы будуць разглядацца камісіямі па справах непаўнагадовых у райвыканкамах па месцы жыхарства.
2718 2009-03-02 Лыскавец Яраслаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, камісія па справах непаўнагадовых Непаўнагадовы актывіст “Маладога Фронту” Яраслаў Лыскавец і яшчэ чатыры актывісты затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Двух непаўналетніх актывістаў, адзін з якіх Яраслаў, адпусьцілі пад подпіс бацькам. Іх адміністрацыйныя пратаколы будуць разглядацца камісіямі па справах непаўнагадовых у райвыканкамах па месцы жыхарства.
2719 2009-03-02 Ханяўка Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, Ленінскі 875000 б.в.
25 руб.
Ханяўка Вадзім і чатыры актывісты “Маладога Фронту” затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне. У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Ноч да суда Вадзім ўтрымліваўся на Акрэсціна.
2720 2009-03-02 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-03 Менск, Ленінскі 45 б.в.
1 575 000 руб.
Дземідзенка Мікалай і чатыры актывісты “Маладога Фронту” затрыманыя за пікет насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне. У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі. Ноч да суда Дземідзенка ўтрымліваўся на Акрэсціна.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 [136] 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 191 192 193 194 195 196  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства