Навіны на тэму: правы працоўных

Незалежныя прафсаюзы каардынуюць стварэнне стачкамаў у Беларусі. Кантакты

19.08.2020 Незалежныя прафсаюзы каардынуюць стварэнне стачкамаў у Беларусі. Кантакты

18 жніўня незалежныя прафсаюзы, якія ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, заявілі, што бяруць на сябе каардынацыю працы для стварэння агульнанацыянальнага стачачнага камітэта.

Алесь Бяляцкі: "Праваабаронцы падтрымліваюць беларускіх працаўнікоў"

17.08.2020 Алесь Бяляцкі: "Праваабаронцы падтрымліваюць беларускіх працаўнікоў"

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі выступіў з прамовай каля будынку Белтэлерадыёкампаніі, дзе страйкуюць супрацоўнікі БТ і пратэстуюць беларусы.

За відэа збору подпісаў за Лукашэнку мужчыну вымусілі звольніцца з працы

16.06.2020 За відэа збору подпісаў за Лукашэнку мужчыну вымусілі звольніцца з працы

Адзін з працаўнікоў ААТ “Отар” зняў відэа, як у працоўны час на прадпрыемстве збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка.

Суботнік ва ўмовах пандэміі: "Ваша здароўе – у вашых руках"

23.04.2020 Суботнік ва ўмовах пандэміі: "Ваша здароўе – у вашых руках"

Нягледзячы на складаную сітуацыю з пандэміяй COVID-19, на 25 красавіка ў Беларусі прызначаны агульнарэспубліканскі суботнік. Але грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, не накіруюць на дапамогу медыкам у барацьбе з каранавірусам.

"Суддзя спыняла любую спробу абароны". У Баранавічах асудзілі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка

17.04.2020 "Суддзя спыняла любую спробу абароны". У Баранавічах асудзілі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка

У суддзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 16 красавіка пачаўся суд над праваабаронцам "Вясны" і юрыстам Прафсаюза РЭП Аляксандрам Вайцешыкам. Яго абвінавачваюць у "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП) за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў" у Нясвіжы і нібыта штурхнуў дружынніка.

COVID-19 у Беларусі: прафсаюз РЭП заклікаў увесці мараторый на разгляд справаў у судах

01.04.2020 COVID-19 у Беларусі: прафсаюз РЭП заклікаў увесці мараторый на разгляд справаў у судах

Незалежны прафсаюз прапанаваў старшыні Вярхоўнага суда ўвесці мараторый на разгляд справаў у судах. У Віцебску, як сцвярджаецца, меры ўжо прынятыя.

Блог Паўла Сапелкі: Розныя, але роўныя

18.03.2020 Блог Паўла Сапелкі: Розныя, але роўныя

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога «Слова аб праве» у «БелГазеце» аналізуе працоўную дыскрымінацыю людзей за кратамі.

Абавязаная асоба: Дзяржаве выгадна трымаць людзей у "чорным целе"

18.02.2020 Абавязаная асоба: Дзяржаве выгадна трымаць людзей у "чорным целе"

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Антон К. з горада Магілёва, які на ўласным прыкладзе распавёў аб становішчы абавязаных асобаў у Беларусі.

У Калінкавічах старшыня выканкама загадаў прымусіць беспрацоўных прыбіраць фермы і могілкі. Чаму гэта незаконна?

31.01.2020 У Калінкавічах старшыня выканкама загадаў прымусіць беспрацоўных прыбіраць фермы і могілкі. Чаму гэта незаконна?

Кіраўнік Калінкавіцкага райвыканкама назваў людзей, якія не маюць афіцыйнага месца працы, гультаямі і загадаў прымусіць іх працаваць. 

Звольнены Сяргей Вакуленка задаволены судовым разглядам

03.09.2019 Звольнены Сяргей Вакуленка задаволены судовым разглядам

Міравое пагадненне і выплата 800 рублёў за маральную шкоду — вынік суда сябра Руху "За Свабоду" Сяргея Вакуленкі з працадаўцам, паведамляецца ў фэйсбуку Руху.

"Праца – права, а не абавязак і прымус"

02.09.2019 "Праца – права, а не абавязак і прымус"

Маладэчанская філія ПЦ “Вясна” 31 жніўня зладзіла сустрэчу з гомельскімі праваабаронцамі Андрэем Стрыжаком і Леанідам Судаленкам, вядомымі сваёй актыўнай дзейнасцю па абароне правоў працоўных на Гомельшчыне.

“Адзін дзень “хіміка” Фядыніча”: прэм’ера фільма

26.08.2019 “Адзін дзень “хіміка” Фядыніча”: прэм’ера фільма

Журналісты “Вясны” правялі адзін дзень разам з “хімікам” Фядынічам і пераканаліся, што вельмі няпроста быць закутым у сценах сваёй кватэры два доўгія выходныя дні і назіраць праз вакно, як недзе віруе жыццё. І гэтак чатыры доўгія гады.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік год "на хатняй хіміі"

24.08.2019 Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік год "на хатняй хіміі"

Год таму – 24 жніўня 2018 – суд Савецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.

Берасцейскі галадоўнік працягвае судзіцца з працадаўцам

13.08.2019 Берасцейскі галадоўнік працягвае судзіцца з працадаўцам

Другое судовае паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця 12 жніўня.

Галадоўнік з Берасця Сяргей Вакуленка праз суд адстойвае права на працу

06.08.2019 Галадоўнік з Берасця Сяргей Вакуленка праз суд адстойвае права на працу

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 жніўня прайшло першае паседжанне па грамадзянскім пазове актывіста Сяргея Вакуленкі да СП "Дэльфа-Буг". У знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту працадаўцам Вакуленка абвясціў галадоўку, якую трымаў 11 дзён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства