viasna on patreon

“Адзін дзень “хіміка” Фядыніча”: прэм’ера фільма Відэа

2019 2019-08-26T14:39:30+0300 2019-08-26T15:57:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fiadynich-2019-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч. Скрыншот з відэафільма.

Генадзь Фядыніч. Скрыншот з відэафільма.

Год таму, 24 жніўня 2018 года суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.  

Абодвух прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса) і пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на 4 гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці і забаронай займаць кіруючыя пасады на 5 год.

Многія чамусьці лічаць, што абмежаванне волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, альбо “хатняя хімія” – лёгкі від пакарання.

“Мне кажуць “ну ты ж не ў турме”, але ж выходныя дні – гэта свайго роду турма. Чакаеш – хутчэй бы вечар і хутчэй бы панядзелак, каб выйсці на працу”, – распавядае ў фільме прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч.

Журналісты “Вясны” правялі адзін дзень разам з “хімікам” Фядынічам і пераканаліся, што вельмі няпроста быць закутым у сценах сваёй кватэры два доўгія выходныя дні і назіраць праз вакно, як недзе віруе жыццё. І гэтак чатыры доўгія гады.

Генадзь Фядыніч распавядае пра абмежаванні, накладзеныя на яго судом і крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, разважае пра тое, ці чакае ён амністыі.

“Адзін дзень “хіміка” Фядыніча”: прэм’ера фільма

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства