viasna on patreon

Звольнены Сяргей Вакуленка задаволены судовым разглядам

2019 2019-09-03T14:25:11+0300 2019-09-03T14:25:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vakulenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна".

Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна".

Міравое пагадненне і выплата 800 рублёў за маральную шкоду — вынік суда сябра Руху "За Свабоду" Сяргея Вакуленкі з працадаўцам, паведамляецца ў фэйсбуку Руху.

Сяргей Вакуленка 31 ліпеня гэтага года — за два гады да атрымання пенсіі — быў звольнены без тлумачэння прычын  з прадпрыемства «Дэльфа-Буг».

Актывіст адзначыў, што беспадстаўнае звальненне з прадпрыемства — помста за яго прынцыповую пазіцыю ў сферы абароны працоўных правоў.

Сяргей Вакуленка, пратэстуючы супраць незаконнага звальнення, пайшоў на адчайны крок — галадоўку. Актывіст пяць дзён трымаў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць звальнення, а потым падаў позву ў суд.

Рашэннем суда Сяргей агулам задаволены. Па ягоных словах, на нешта іншае разлічваць не прыходзіцца: ён патрабаваў аднаўлення на працы ці прызнанне факту дыскрымінацыі, але яны не прадугледжаныя беларускім заканадаўствам.

Галадоўнік з Берасця Сяргей Вакуленка праз суд адстойвае права на працу

5 жніўня прайшло першае паседжанне па грамадзянскім пазове актывіста Сяргея Вакуленкі да СП "Дэльфа-Буг". У знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту працадаўцам Вакуленка абвясціў галадоўку, якую трымаў 11 дзён. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства