Навіны на тэму: Плошча-2010

Кніга Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" даступная ў PDF-фармаце

04.03.2013 Кніга Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" даступная ў PDF-фармаце

Новую кнігу журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў", якая была прэзентаваная 26 лютага, можна зараз прачытаць кожнаму жадаючаму на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

 "Жыццё пасля кратаў" (фота)

27.02.2013 "Жыццё пасля кратаў" (фота)

Пры поўным аншлагу адбылася прэзентацыя новай кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" 26 лютага. Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".

Удзельнік Плошчы-2010 Андрэй Пазняк вызвалены ад адбыцця пакарання

22.02.2013 Удзельнік Плошчы-2010 Андрэй Пазняк вызвалены ад адбыцця пакарання

Суд Фрунзенскага раёна Менска 21 лютага разгледзеў пытаньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне ўдзельніка Плошчы 2010 Андрэя Пазняка і вызваліў яго ад адбыцьця пакараньня. 26 траўня 2011 года Ленінскім судом Менска ён быў асуджаны да 2 гадоў “хіміі” без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

21.12.2012 У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Нагодай стала два гады са дня мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Менавіта 19 снежня 2010 адбылося масавае парушэнне правоў чалавека - на мірнай акцыі было затрымана каля 700 чалавек, дзясяткі актывістаў былі жорстка збітыя міліцыянтамі.

Статкевіч даслаў ліст пра Плошчу: «Аднаго не магу дараваць сабе…»

21.12.2012 Статкевіч даслаў ліст пра Плошчу: «Аднаго не магу дараваць сабе…»

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч размясціла пісьмо ў сацыяльных сетках.

У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

21.12.2012 У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі была прымеркаваная да другой гадавіны Плошчы 2010 года. Яна прайшла 20 снежня, удзел прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

20.12.2012 Усіх міліцыянтаў і судьдзяў «плошчы» назвалі пайменна

Іх прозьвішчы, а таксама падрабязнасьці адміністратыўных арыштаў і судовых працэсаў, якія адбыліся ў выніку падзеяў 19 сьнежня 2010 году сабраў у грунтоўных даследаваньнях Цэнтар прававой трансфармацыі.

19.12.2012 З нагоды ўгодкаў Плошчы акцыі пройдуць у Варшаве, Празе, Стакгольме

У сераду а 17-й гадзіне на Замкавай плошчы ў Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі, у Празе на Старамнесцкай плошчы акцыя пачалася а 14-й гадзіне, у Стакгольме - літаратурны марафон у падтрымку свабоды слова ў Беларусі, прысвечаны Плошчы.

19.12.2012 Эксперты: Падзеі двухгадовай даўніны аслабілі апазіцыю, але не змянілі характар улады

Роўна два гады таму ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта, якія завяршыліся жорсткім разгонам апазіцыйнага мітынгу і арыштам актывістаў дэмсіл, у тым ліку тых, хто прэтэндаваў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Два гады пасля Плошчы: палітвязні па-ранейшаму за кратамі, улады парушаюць правы чалавека

19.12.2012 Два гады пасля Плошчы: палітвязні па-ранейшаму за кратамі, улады парушаюць правы чалавека

Праваабаронцы канстатуюць сітуацыю з правамі чалавека ў 2012 годзе “стабільна кепскую”, як зрэшты і ў 2011. Тэндэнцыя прыціскання грамадзянска-палітычных правоў, адміністратыўны і крымінальны пераслед у адносінах да апанентаў рэжыма працягваецца.

14.12.2012 У Кангрэсе ЗША згадалі разгон мінскай Плошчы

Імпрэза была прысвечаная ўгодкам жорсткага разгону 30-тысячнай дэманстрацыі пратэсту 19 снежня 2010 года.

“Вясна” піша гісторыю найноўшага часу (відэа)

03.05.2012 “Вясна” піша гісторыю найноўшага часу (відэа)

Прэзэнтацыяй адразу двух выданьняў: фотаальбома “За права на выбар: партрэты асуджаных. Плошча-2010” і кнігі інтэрвію “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах” праваабаронцы адзначылі 16-годдзе стварэньня праваабарончага цэнтру “Вясна”.

“ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

01.05.2012 “ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

2 траўня адбудзецца прэзентацыя адразу двух выданняў, падрыхтаваных Праваабарончым цэнтрам “Вясна”: фотаальбома “За права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча-2010” і “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах”.

Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

07.03.2012 Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

Польская салідарнасць з Іванам Шылам

20.02.2012 Польская салідарнасць з Іванам Шылам

Першым за маладзёна заступіўся польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які накіраваў міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму і амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешэку Шарэпку лісты з заклікам паўплываць на вызваленне маладафронтаўца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства