viasna on patreon

"Жыццё пасля кратаў" (фота)

2013 2013-02-27T13:45:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tamkovich-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры поўным аншлагу адбылася прэзентацыя новай кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча  "Жыццё пасля кратаў" 26 лютага. Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".

Пра тое, наколькі актуальнай застаецца тэма «Плошчы-2010», сведчыла колькасць людзей, якія сабраліся на Управе БНФ. Аднак, нягледзячы на цеснату, прысутныя праяўлялі непадробную цікавасць да выступоўцаў і да самой падзеі.

Сябра рады праваабарончага цэнтру “Вясна” Таццяна Рэвяка знайшла трапны сінонім для новай кнігі Тамковіча, назваўшы яе “неперагорнутай старонкай календара”. Гэты дзень доўжыцца і для тых, хто дагэтуль адбывае зняволенне, і для тых, хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі, і для тых, хто знаходзіцца пад вызначанымі судом абмежаваннямі.

Як заўважыў на прэзентацыі Уладзімір Някляеў, у гэтай кнізе вытрыманы прынцып сямейнага альбому, з якога пра чалавека можна даведацца больш, чым з любых расповедаў.    


Аляксандр Фядута, таксама герой кнігі Тамковіча выступаў досыць эмацыйна:Тыя, каго называюць генераламі і палкоўнікамі плошчы, гэта людзі, перад якімі маячылі ці то слава, ці то грошы, ці то эміграцыя… Мы ўсе, ідучы на плошчу, ведалі, навошта мы туды ідзём і за што будзем сядзець. А тыя маладыя хлопцы, якіх збівалі і саджалі, ішлі за нашу і вашу свабоду – вось яны і ёсць сапраўдныя героі! Дзякуй, што мы можам апынуцца побач на старонках адной кнігі з тымі, хто ішоў на плошчу за свабоду і толькі за яе.”

 

Марына Адамовіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства