viasna on patreon

Статкевіч даслаў ліст пра Плошчу: «Аднаго не магу дараваць сабе…»

2012 2012-12-21T10:20:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-sustr-statkev.jpg

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч размясціла пісьмо ў сацыяльных сетках.

«...Ты ведаеш, што на наступным тыдні будзе яшчэ адна гадавіна, — піша палітвязень Мікалай Статкевіч у лісце жонцы, адпраўленым напярэдадні 19 снежня, калі споўнілася два гады з часу Плошчы-2010. -- Мне не сорамна за той дзень. Аднаго не магу дараваць сабе — дазволіў тады завезці сябе ў тую пастку... [...] Праўда, далей, здаецца, памылак не рабіў, бо працавалі ўжо інстынкты [пры нападзе]. Адразу закрыў спіну, стаўшы да «праваахоўнай» машыны, правільна ўдарыў, правільна прымаў удары. Каб хоць адзін прапусціў, то, гледзячы па стане прадплеччаў, якімі блакаваў удары дубін пад вострым вуглом, ужо нікуды б не дайшоў. Правільна таксама, што не здолеў ударыць «маску», што паўзла да мяне, бо не лічыў за ворага і баяўся біць нагой у галаву. А галоўнае, што чэрап аказаўся моцным (вынік 600-гадовага адбору :)) і адна нага ацалела, што дазволіла дайсці».

Статкевіч так і не падпісаў прашэння аб памілаванні на імя Лукашэнкі, нягледзячы на ціск. Яго перакінулі з калоніі ў турму, дзе ён не бачыць сонца, і змясцілі ў адну камеру з асуджаным Васільевым, якога праваабаронцы падазраюць у датычнасці да так званага «эскадрона смерці», які забіваў бізнэсоўцаў, апазіцыйных палітыкаў і журналістаў у канцы 90-х.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства