viasna on patreon

Удзельнік Плошчы-2010 Андрэй Пазняк вызвалены ад адбыцця пакарання

2013 2013-02-22T15:58:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pazniak_andrei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пазняк

Андрэй Пазняк

Суд Фрунзенскага раёна Менска 21 лютага разгледзеў пытаньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне ўдзельніка Плошчы 2010 Андрэя Пазняка і вызваліў яго  ад адбыцьця пакараньня. 26 траўня 2011 года Ленінскім судом Менска ён быў асуджаны да 2 гадоў “хіміі” без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Пазней гэтае пакаранне было замененае на папраўчыя працы, з вылічэннем з заробку 15%.

Андрэй Пазняк быў затрыманы 19 сьнежня 2010 г. на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Спачатку пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь, але калі пасля навагодніх святаў Андрэй не з’явіўся на працу, нечакана аказалася, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы і ўзяты пад варту. Яму прад’явілі абвінавачаньне па ч. 1 і 2 арт.293 КК (удзел у масавых беспарадках)”. 26 траўня 2011 года ў Ленінскім судзе Менску асуджаны да 2 гадоў “хіміі” без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Андрэй Пазняк нарадзіўся 20 траўня 1977 года ў г. Жодзіна Менскай вобласьці. Скончыў Жодзінскі прафэсійны ліцэй, на працягу 14 гадоў працаваў у родным горадзе электраманцёрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Не быў сябрам ніякіх партый і арганізацый. Вырас у спартыўнай сям’і, заўсёды захапляўся футболам, займаўся ім, быў заўзятарам футбольнага клубу БАТЭ. Ягоны бацька — вядомы ў краіне футбольны трэнер.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства