Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2018

01.08.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2018

Цягам месяца былі зафіксаваныя шматлікія факты ціску на незалежных журналістаў-фрылансераў і блогераў, факты затрыманняў і адміністрацыйных арыштаў удзельнікаў мірных сходаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2018

04.07.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2018

З пачатку чэрвеня пачалося пікетаванне грамадскімі актывістамі, прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый тэрыторыі забаўляльнага комплексу, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад месца масавых расстрэлаў і пахавання ахвяраў савецкіх рэпрэсій 30-х - 40-х гадоў — урочышча Курапаты.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2018

04.06.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2018

20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных справаў з'явіўся артыкул гамафобнага зместу пад назвай «Мы за сапраўднае», у якой МУС падкрэслена непрыязна выказвалася пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавага сцяга, які амбасада Вялікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй — 17 траўня.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2018

04.05.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2018

На 63-й сесіі Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе афіцыйная дэлегацыя з Беларусі прадставіла свой перыядычны даклад у рамках пятага цыкла. Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны пры падтрымцы Freedom House і FIDH, прадставілі і беларускія праваабаронцы.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2018

02.04.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2018

Святкаванне 100-годдзя незалежнасці суправаджалася масавымі затрыманнямі грамадзянаў. Усяго, па дадзеных ПЦ “Вясна”, 25 сакавіка былі затрыманыя больш за 120 грамадзянаў у 12 гарадах краіны, большасць з якіх былі пазней вызваленыя без прад'яўлення якіх-небудзь афіцыйных абвінавачванняў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2018

01.03.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2018

18 лютага завяршыліся выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Выбарчая кампанія, якая праходзіла вельмі пасіўна і непрыкметна для грамадзян, выклікала крытыку з боку палітычнай апазіцыі і незалежнага нацыянальнага назірання.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2018

01.02.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2018

24 студзеня Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу «Хартыя-97» (www.charter97.org) у сувязі з размяшчэннем на дадзеным рэсурсе матэрыялаў, у якіх змяшчаецца «забароненая інфармацыя». Дадзены факт выклікаў крытыку з боку незалежнай журналісцкай супольнасці краіны і праваабаронцаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд

15.01.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд

На працягу 2017 года ў краіне назіралася значнае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднім перыядам г.зв. “мяккіх практык”, якія распачаліся ў жніўні 2015 г. i скончыліся з пачаткам масавых выступаў грамадзянаў, шмат у чым справакаваных ужываннем ўладамі Дэкрэта № 3, у лютым 2017 г.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017

29.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017

У снежні не было зафіксавана істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2017

01.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2017

У лістападзе ўлады працягвалі прымяненне рэпрэсіўных практык у дачыненні да палітычных апанентаў і грамадзянскіх актывістаў; істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека зафіксавана не было.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2017

02.11.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2017

Шырока анансаваныя уладай змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” і ўвядзенне заяўнага прынцыпу правядзення некаторых статычных відаў масавых мерапрыемстваў (пікетаў, сходаў, мітынгаў) у спецыяльна адведзеных рашэннямі мясцовых органаў выканаўчай улады месцах істотна не палепшылі сітуацыю з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2017

02.10.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2017

12 і 25 верасня прайшла атэстацыя (у тым ліку пазачарговая) шэрагу адвакатаў, ініцыяваная Міністэрствам юстыцыі. Праваабарончая супольнасць расцаніла дадзены крок як непрыхаванае ўмяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2017

01.09.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2017

На працягу жніўня ўлады ў цэлым працягвалі палітыку рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2017

01.08.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2017

Улады Беларусі працягваюць палітыку рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, распачатую вясной гэтага года, і меркаванні аб іх змякчэнні з’яўляюцца заўчаснымі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2017

30.06.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2017

Факт спынення шэрагу крымінальных справаў яўна палітычна матываванага характару і вызвалення з-пад варты ўсіх абвінавачаных, затрыманых напярэдадні 25 сакавіка, выклікае асцярожны аптымізм, але не дае падставаў сцвярджаць пра змякчэнне рэпрэсіўных практык як пра ўстояную тэндэнцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства