viasna on patreon

Мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады "хатняй хіміі". Яе апазналі па фота ў Instagram

2024 2024-05-17T12:42:36+0300 2024-05-17T12:42:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Вользе Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Савецкага раёна Мінска.

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга цалкам прызнала віну. У якасці сведкі на судовым пасяджэнні выступаў муж Вольгі.

Мінчанку апазналі па пратэснаму фотаздымку, які знайшлі ў Instagram. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.

Вольга Нікіфарава мае вышэйшую адукацыю, самазанятая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства