viasna on patreon

Палітычнаму актывісту Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калоніі Дапоўнена

2024 2024-05-16T17:35:00+0300 2024-05-16T17:48:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraucou-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Краўцоў.

Іван Краўцоў.

Мінскі гарадскі суд 16 траўня ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынес прысуд па крымінальнай справе выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” Івану Краўцову. Першае пасяджэнне адбылося 8 траўня. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да палітычнага актывіста Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года.

Івана Краўцова абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 361-1 (“Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”);
  • ч. 4 арт. 209 (“Махлярства);
  • ч. 1 арт. 357 (“Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”);
  • ч. 3 арт.130  (“Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”)

Іван Краўцоў — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.

Івана Краўцова затрымалі  разам з Марыяй Калеснікавай, Антонам Раднянковым, Глебам Германам  Максімам Баграцовым 7 верасня 2020 года, а на другі дзень Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Максім Баграцоў напярэдадні ўвечары спрабавалі перасекчы мяжу Беларусі з Украінай. З паведамленняў стала зразумела, што Раднянкоў і Краўцоў перасеклі мяжу Украіны, відавочна, супраць сваёй волі, а Марыя Калеснікава была ўзятая пад варту памежнікамі. Яна парвала свой пашпарт на мяжы, каб яе не маглі выправадзіць за межы Беларусі.

Судовая калегія па крымінальных справах Мінгарсуда прысудзіла Івану Краўцову паводле ч.1 арт. 357 КК пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін восем гадоў; 

на падставе ч.1 арт. 361-1 КК (у рэдакцыі Закона ад 20.04.2016) прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады; на падставе ч.3 арт. 130 КК  пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў і на падставе ч.6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін дзевяць гадоў.
Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў Івану Краўцову прызначана  канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Для абвінавачання паводле ч. 4 арт. 209 КК (“Махлярства), якое першапачаткова фігуравала ў раскладзе, суд не знайшоў належных падстаў.

Іван Краўцоў: Cтаўленне да палітзняволеных у Беларусі – сродак рэжыму для кантролю ўсяго грамадства

Інтэрв'ю з з сябрам перадвыбарчай каманды Віктара Бабарыкі Іванам Краўцовым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства