viasna on patreon

"У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна

2024 2024-05-18T10:46:48+0300 2024-05-18T10:46:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karnej_konstntin.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.

karnej_konstntin.png

"Пытанне медыцыны наогул досыць цікава стаіць у месцах не гэтак аддаленых. Медыцыну на ІЧУ Акрэсціна можна параўнаць з катом Шродзінгера: па факце яна, вядома, ёсць, але не, яе няма. Напрыклад, калі мы туды прыехалі, у нас было дастаткова жорсткае затрыманне, у мяне на той момант у назе знаходзілася страйкбольная куля. Я кажу медсястры, што вось у мяне такая невялікая праблема з нагой. Яна пачынае крычаць, што ўсё, мяне трэба везці ў лякарню, рабіць мне там аперацыю, даставаць гэтую кулю. На што я хутка атрымаў адказ, што "я кантрольны". Тыя, хто знаходзіцца ў ІЧУ Акрэсціна пад статусам "кантрольны" яны ў прынцыпе не атрымліваюць ніякай медыцынскай дапамогі.

Як гэта выглядае: з раніцы ты прачынаешся, пасля абыходу пачынае ісці медсястра і пытацца якія ёсць праблемы. Калі сваякі паспелі перадаць нейкую медычную дапамогу, то чыста тэхнічна яна можа прапанаваць, умоўна, якую-небудзь таблетку парацэтамола, калі ты кепска пачуваешся, ну ці аскарбінку, каб ты не сумаваў. У рэальнасці гэта выглядае так: калі табе пашанцавала — ты нешта атрымліваеш, калі табе не шанцуе са зменай, то ніхто не атрымлівае нічога".

"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 мая — Дзень палітвязняў

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблем неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітвязняў.

"Калі я прыехаў на Валадарку, мая стрававальная сістэма вельмі хутка падбудавалася пад ежу на Акрэсціна: максімальна прэсную, без любых вынаходстваў, ну як бы звычайная пайка. І тут я трапляю ў месца, дзе нарэшце ёсць мяса, шакалад, садавіна. Ну і як дзевятнаццацігадовы падлетак я пачынаю ўсё гэта жэрці. Я лаўлю жорсткае непрыняцце маім арганізмам ўсёй гэтай ежы. У чатыры раніцы мяне пачынае ванітаваць, мне моташна, у мяне пачынаецца мандраж, кідае з боку ў бок. Падымаюцца хлопцы ў камеры і такія: "Усё, трэба клікаць лекара".

Вызванілі лекара і мне сцісла патлумачылі, што калі мне нешта баліць і гэта не лекуецца проста ўдарнай дозай абязбольвальнага або антыбіётыкаў, то гэтая праблема не вырашыцца. Стаматолаг — не, праблемы з лёгкімі — не. Усё, што нельга вырашыць банальнай "грубай сілай" у якасці базавых лекаў — яно не будзе вылекавана".

Гісторыі былых палітвязняў:

"Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры

Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў пра неаказанне яму дапамогі пры алергіі на цвіль у гродзенскай турме № 1, дзе ў ліпені 2023 года памёр мастак Алесь Пушкін, а таксама пра здзек канваіраў са зняволенага з псіхічным разладам падчас этапу ў сталыпінскім вагоне.

"Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медыцынскую дапамогу ў СІЗА

Галоўная рэдактарка выдання "Plan B." і былая палітзняволеная Вольга Лойка распавяла пра "каранцін" у СІЗА і медычную дапамогу пры праблемах з ныркамі.

Глядзіце відэа ў Tik-Tok "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства